Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-05-31 23:27:02
Новы фрагмент інтэр'вю з Віктарам Саяпіным пра гісторыю гродзенскай рок-музыкі.

У новым відэа краязнаўца распавядае, хто лічыцца першапраходцам гродзенскай рок-музыкі, а таксама, чым скончыўся першы выступ гродзенскага біт-гурта ў 1964 годзе.

P.S. Калі яшчэ не бачылі першы і другі выпуск, то самы час паглядзець. А таксама дзяліцеся відэа з сябрамі і запрашайце іх далучыцца да нашага Telegram-канала Радыё "Harodnia".
102 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 11:27:02
Сёння чарговы раз падаражэла паліва, таму пост адпаведны

Дзе былі першыя ў Гродне запраўкі?

У самым цэнтры - на сённяшняй Савецкай плошчы!

Іх было ў 1930-х ажно тры:

- адна ў заходняй частцы плошчы, паміж Фарай Вітаўта і ратушай (сёння бліжэйшы арыенцір - Палац Тэкстыльшчыкаў);
- другая побач, але бліжэй сённяшняй крамы "Ратушны";
- трэцяя была на вуглу сённяшняй вуліцы Маркса побач з так званай "Баторыеўкай".

Адна з іх праіснавала з 1930 да 1964 года!

Віктар Саяпін у кнізе "История гродненских площадей" пісаў пра яе:

3 июня 1930 года решение Магистрата меняется в пользу товарищества "Карпаты" и ему разрешается строительство бензоколонки "Standart Nobel":

"... на площади Батория, возле Замкового двора на следующих условиях: насос станции должен быть установлен на проезжей части возле тротуара перед углом дома Замкового двора, отодвинут на три метра вглубь пл.Батория, подземная емкость должна быть на противоположном углу перед Гарнизонным костелом".

Падрабязней у матэрыяле АвтоГродно.
239 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-30 11:27:02
На фота - вазок з марожаным сям'і Каласковых у 1930-я гады і за "першымі саветамі" (1939-1941)

Каласковы і сёння жывуць там, дзе да Другой сусветнай - на вуліцы Прыгараднай (за польскім часам - ulica Przedmiejska). Гэта былая "Новая калонія", дзе жылі пераважна рабочыя.

У 1930-х у сям'і быў дробны бізнес: яны рабілі марожанае. Ісай Каласкоў ведаў усе рэцэпты і вырабляў смакоткі, а яго сын Рыгор прадаваў іх у горадзе. У лядоўні (склепе ля дома) яны з зімы назапашвалі лёд і там трымалі свае вырабы.

Пры немцах сямейны бізнес скончыўся ды так ніколі не аднавіўся.

Фота з архіву сям'і Каласковых/Hrodna.life
199 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-28 11:27:03
Пабачылі нядаўна ці не апошняе інтэрв’ю нашага знакамітага краязнаўцы Віктара Юр’евіча Саяпіна. Ён даў яго за два месяцы да смерці, у лютым 2017-га. Незразумела, пры якіх акалічнасцях, але заднікі намякаюць, што запіс ішоў у медыяцэнтры гродзенскага ўніверсітэта ;)

У кароткім роліку Саяпін расказвае, як упершыню пачуў песні гуртоў “The Beatles”, “The Animals” і “The Rolling Stones”.

За відэа дзякуй каналу “Радыё Harodnia”. Дарэчы, яны нам сказалі, што такіх фрагментаў у іх яшчэ дастаткова. Ужо нават апублікаваны другі: у ім Саяпін успамінае, як у пачатку 1960-х майстраваў з сябрам гітару, як гродзенскія музыкі капіявалі заходнюю музыку, а таксама гралі, не ведаючы нот
170 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 11:27:02 @belbabylon Аўтарскі канал гісторыка і экскурсавода Цімафея Акудовіча.

Беларуская гісторыя ў нечаканых ракурсах і невідавочных думках.

https://t.me/belbabylon
169 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-26 11:27:02
Сёння мы распавядзем пра гісторыю адной з сядзібаў апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Панямуні.

Глядзіце ілюстрацыі ад Telegram-канала "Hrodna 11:27". А таксама дзяліцеся з сябрамі і запрашайце іх далучыцца да нашага канала.
177 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 11:27:01
Будынак на Ажэшкі, 4 (сёння - "Беларусбанк") у розныя гады

Пачатак ХХ ст. - яшчэ тыповая гродзенская эклектычная камяніца.
У 1938-39 гг. яе паспелі перабудаваць у стылі польскага канструктывізму (функцыяналізму).
З таго часу выгляд дома амаль не змяніўся.

Будынкі ў такім стылі ў Гродне можна пералічыць на пальцах:
- тытунёвая фабрыка,
- абласная бібліятэка (былы банк) на Карбышава,
- Дом Афіцэраў (Dom Strzelca),
- некалькі цікавых жылых асабнякоў.

Гэта бадай што адзіны ў Гродне прыклад будынка, які набыў рысы функцыяналізму пры перабудове, а не быў выбудаваны з нуля.

З.Ы. У гісторыі будынка ёсць і беларускі эпізод. Летам-вясной 1928 г. тут знаходзілася сядзіба Гродзенскага акруговага камітэта (управы) Таварыства беларускай школы.
132 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 11:27:03
У гэты дзень, 24 траўня 1996 года, ў Гродне пачаўся І-ы Фестываль нацыянальных культур.

Цікава, што на першым фестывалі не было падворкаў, людзі самі былі ініцыятарамі мерапрыемстваў. Фестываль працягваўся тры дні, у ім прыняла ўдзел 11 аб’яднанняў: карэйцы, татары, немцы, яўрэі, украінцы, палякі, армяне, рускія, азербайджанцы, малдаване, літоўцы.

Тады ўсе ўпершыню пазнаёміліся з культурай адзін аднаго - песнямі, танцамі, музыкай, традыцыяй і абрадамі.

Фота: Аляксандр Басаў
209 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 11:27:02
Адзін з самых вядомых фотамастакоў ХХ ст. і асабісты фатограф Агюста Радэна быў родам з Гродна

Пётр Шумаў нарадзіўся ў 1872 г. у сям'і рускага чыноўніка. Але вырас ён палымяным рэвалюцыянерам і праціўнікам царызму.

Прыхільнікамі Шумава ў Гродне былі перадусім яўрэйскія рабочыя (ён добра валодаў ідышам). Так выйшла, што рускі па паходжанні актывіст Польскай сацыялістычнай партыі кіраваў яўрэйскімі рэвалюцыянерамі.

Фатаграфіі Шумаў пачаў вучыцца позна - прыкладна ў 40 гадоў, пасля эміграцыі ў Парыж. Гэта не перашкодзіла яму стаць самым вядомым фатографам французскай сталіцы. Шумаў фатаграфаваў не толькі Радэна, але і іншых знакамітасцей мінулага стагоддзя: Эйнштэйна, Шагала, Цвятаеву.

Адзіны артэфакт, які застаўся ад Шумава ў Гродне - магіла яго бацькоў на старых могілках на Антонава.

Паводле harodnia.com

З.Ы. На апошнім фота - выстава Шумава ў Гродне. Кітурка дагэтуль кіруе музеем, Ласьмінскі цяпер забараняе выставы няўгодных фатографаў, Вярсоцкі - у Свіслачы, а Латушка - самі ведаеце дзе ;)
200 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 11:27:01
Глядзіце як выглядалі гродзенскія храмы ў савецкія часы.

Гэтыя фотаздымкі з калекцыі Віктара Сакіркі (1939 - 2018). Ён быў удзельнікам праваабарончага руху ў СССР. У 1980 годзе яго асудзілі за ўдзел у самвыдатаўскіх праектах на тры гады пазбаўлення волі ўмоўна.

Крыніца: Hrodna.life
164 views08:27
Адкрыць / каментаваць