Get Mystery Box with random crypto!

На фота - вазок з марожаным сям'і Каласковых у 1930-я гады і з | 🇺🇦 Hrodna 11:27

На фота - вазок з марожаным сям'і Каласковых у 1930-я гады і за "першымі саветамі" (1939-1941)

Каласковы і сёння жывуць там, дзе да Другой сусветнай - на вуліцы Прыгараднай (за польскім часам - ulica Przedmiejska). Гэта былая "Новая калонія", дзе жылі пераважна рабочыя.

У 1930-х у сям'і быў дробны бізнес: яны рабілі марожанае. Ісай Каласкоў ведаў усе рэцэпты і вырабляў смакоткі, а яго сын Рыгор прадаваў іх у горадзе. У лядоўні (склепе ля дома) яны з зімы назапашвалі лёд і там трымалі свае вырабы.

Пры немцах сямейны бізнес скончыўся ды так ніколі не аднавіўся.

Фота з архіву сям'і Каласковых/Hrodna.life