Get Mystery Box with random crypto!

Пабачылі нядаўна ці не апошняе інтэрв’ю нашага знакамітага кра | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Пабачылі нядаўна ці не апошняе інтэрв’ю нашага знакамітага краязнаўцы Віктара Юр’евіча Саяпіна. Ён даў яго за два месяцы да смерці, у лютым 2017-га. Незразумела, пры якіх акалічнасцях, але заднікі намякаюць, што запіс ішоў у медыяцэнтры гродзенскага ўніверсітэта ;)

У кароткім роліку Саяпін расказвае, як упершыню пачуў песні гуртоў “The Beatles”, “The Animals” і “The Rolling Stones”.

За відэа дзякуй каналу “Радыё Harodnia”. Дарэчы, яны нам сказалі, што такіх фрагментаў у іх яшчэ дастаткова. Ужо нават апублікаваны другі: у ім Саяпін успамінае, як у пачатку 1960-х майстраваў з сябрам гітару, як гродзенскія музыкі капіявалі заходнюю музыку, а таксама гралі, не ведаючы нот