Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-03-31 11:27:00
У гэты дзень, 31 сакавіка 1785 года памёр Антоній Тызенгаўз. Ён быў падскарбіем надворнага літоўскага і гродзенскага старасты часоў ВКЛ і стаў вядомым эканамічным і культурным рэфарматарам.

Гродна быў даспадобы Тызенгаўзу, таму ён распачаў тут свае рэформы. Антоній хацеў упарадкаваць горад па прыкладу сталіцы. У вёсцы Гарадніца, побач з горадам, у 1760-х гадах падскарбій пачаў будаўніцтва разнастайных мануфактур. Усяго налічвалася дваццаць адна мануфактура, восем з якіх працавалі ў Гродне. Пад кіраўніцтвам гродзенскага старасты ў Гарадніцы быў збудаваны жыллёва-прамысловы комплекс з 85 будынкаў.

Больш цікавостак пра Тызенгаўза можна прачытаць тут.
705 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 11:27:00
На месцы сучаснага мікрараёна Вішнявец, яшчэ ў XX стагоддзі была звычайная вёска. Якая да 1964 года мела назву Гнойніца.

У пісьмовых крыніцах вёска Гнойніца ўпершыню ўзгадваецца у 1505 годзе, як маёнтак гарадзенскага ключніка Апанаса Дудкі. У пачатку ХХ стагоддзя маёнткам валодала Эліза Ажэшка.

Калі верыць мапе Шуберта ХІХ ст., фальварак знаходзіўся крыху на поўдзень ад вёскі. Ва ўсходнім кірунку ад Гнойніцы, праз дарогу, знаходзіўся іншы фальварак (на месцы дому №8 па вул. Хімікаў).

На ўездзе ў былую вёску, а зараз вуліцу Вішнявец, знаходзіцца помнік-абярэг. Яго паставілі мясцовыя жыхары ў 1930 годзе. На камяні выбіта малітва да бога, з просьбай аберагаць жыхароў вёскі ад вайны, пажараў і голаду. Другі абярэг зназодзіцца на іншым баку Вішняўца.

Крыніца: supron-licvin
581 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-03-29 11:27:01
Гісторыю індыйскага хлопчыка Маўглі, выхаванага ваўчынай зграяй, ведаюць усе. Але гэта толькі мастацкая выдумка з «Кнігі джунгляў» Рэдзьярда Кіплінга.

А ці ведаеце вы рэальную гісторыю хлопчыкаў, якіх у XVII стагоддзі выхоўвалі мядзведзі недзе ў дзікім лесе Вялікага Княства Літоўскага?

Такія неверагодныя гісторыі пра перыяд 1660-70-х гадоў апісвалі мясцовыя ды замежныя аўтары.

Вось у вялікім скароце некалькі з іх:
https://telegra.ph/Belaruskі-Maўglі-yak-u-pushchy-kalya-Grodna-znajshlі-hlopchyka-myadzvedzya-03-29
564 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-03-02 11:27:00
Вольга Соламава — класічны, можна сказаць, архетыпічны герой (гераіня) беларускага партызанскага эпасу. У літаратуры існуе гераічна-рамантычны вобраз Вольгі - прыгожая маладая дзяўчына, якая мужна змагалася з нямецкімі акупантамі.

Наколькі гэты вобраз адпавядае рэчаіснасці - складана сказаць. Бо нават памяць сведкаў, якія ведалі Вольгу і яе сям’ю, сфармавалася пад ўплывам існуючай ідэалогіі і палітыкі памяці. Па-за назвамі вуліц, помнікамі, параходамі і музейнымі экспазіцыямі цяжка ўбачыць сапраўдны вобраз дзяўчыны, якая загінула падчас ваеннай буры не маючы нават і 24 гадоў.

Што вядома пра гродзенскую партызанку Вольгу Соламаву і які яе сапраўдны вобраз, можна даведацца тут.
254 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-03-01 11:27:00
Бранявік абгарэў, з адчыненых дзвярэй звісала мёртвае абгарэлае цела афіцэра ў танкавым шлеме. Да зямлі дацягваліся ягоная рука і… унутранасці… Толькі яны мелі свежы насычаны лілова-чырвоны колер на фоне чорнага цела”.

Не, гэта не апісанні сённяшніх падзей ва Украіне. Гэта ўрывак з апавядання “Год землянога труса”, гродзенскага гісторыка Андрэя Павача. Які распавёў у сваім творы пра падзеі ў Гродне ў верасні 1939 года.

Калі вы не чыталі гэта апавядане, то тут можна яго знайсці. Ды правесці гістарчыныя паралелі.
232 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 11:27:01
Падчас вайны ва Украіне, цяжка заставацца на ўзбоччы і казаць пра нешта іншае. Гродна таксама неаднаразова падвяргаўся нападу ворагаў. Але на яго абарону заўсёды станавіліся абаронцы, якія не дазвалялі ўзяць горад.

Самы час узгадаць і прачытаць артыкул ад Hrodna.life, пра неадназначную асобу Давыда Гарадзенскага.

Прачытаць можна тут.
247 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 11:27:00
А вось той самы дом на вуліцы Батанічная,15. Калі ў выходныя будзеце шпацыраваць па старым горадзе, можаце завітаць, каб самім убачыць надпіс "для разумных".
272 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 11:27:00 У ітэрнэце ў вольным доступе з’явілася кніга Андрэя Павача - “Легенды (не) старой Гародні”. Мы ўзгадалі, што калі задумалі стварэнне канала і думалі над яго назвай, адна з версій была - “TEPSIVA”, але ў выніку канал атрымаў назву “11:27”.

Вы ведаеце што такое “Tepsiva”? Андрэй Павач, распавёў у сваёй кнізе.

“Гародня часам нагадвае выспу скарбаў. Прычым у літаральным сэнсе. Над вокнамі трэцяга паверха камяніцы Нахіма Індурскага па вуліцы Батанічнай, № 15 можна пабачыць рэльефныя лацінскія літары TEPSIVA, якія, магчыма, з’яўляюцца скаротам лацінскага выразу: “Табе, што праходзіць звонку, шлях да ісціны важнейшы”. Існуе і іншае іх тлумачэнне, быццам напіс узнік ужо пазней, падчас рамонту дома, калі будаўнікі дзеля жарту змясцілі кожны па літары свайго імя. Насамрэч tepsiva у перакладзе з фінскай мовы азначае… “для разумных”! Дарэчы, іншае паданне, звязанае з гэтым домам, сцвярджае, быццам бы падчас рамонту ў старой печцы тут быў знойдзены клад залатых манет, які потым бясследна знік. Цалкам верагодна, што напіс дачакаўся свайго адрасата…”.

Прычытаць больш гісторый і легенд (не) старой Гародні можаце тут.
269 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 11:27:00
Сёння раніцай, 24 лютага расійскія войскі пачалі уварванне на тэрыторыю Украіны. Самы час узгадаць, як у бітвах за Імперыю і “русский мир” змагаліся і гінулі гродзенцы.

Прачытаць можна тут.
290 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-23 11:27:01
Набліжаецца Тлусты Чацвер - ён ужо заўтра! Гэта апошні перад пачаткам Вялікага посту чацвер, у які ў католікаў прынята есці пончыкі ды іншыя салодкасці і смачнасці.

Кажуць, некалі ў Гродне быў свой адмысловы рэцэпт пончыкаў - pączki grodzieńskie. Нібыта эмігранты яго пасля Другой сусветнай вывезлі і захавалі. А кажуць, што і гродзенцы, што засталіся ў сваім горадзе, працягвалі такія пончыкі выпякаць.

Просты пошук у Гугле дае вось такі рэцэпт: https://uwielbiam.pl/przepis/paczki-grodzienskie
Кажуць, што ў ім можна і нават трэба замяніць спірт ці гарэлку на ром - нібыта так будзе больш “па-гарадзенску”. А яшчэ кажуць, што можна раслінны алей замяніць смальцам. Але самае галоўнае - даць у начынку мармеладу!

А ў вас у сям’і ёсць традыцыя гатаваць пончыкі? Падзяліцеся рэцэптам.
158 views08:27
Адкрыць / каментаваць