Get Mystery Box with random crypto!

У ітэрнэце ў вольным доступе з’явілася кніга Андрэя Павача - “ | 🇺🇦 Hrodna 11:27

У ітэрнэце ў вольным доступе з’явілася кніга Андрэя Павача - “Легенды (не) старой Гародні”. Мы ўзгадалі, што калі задумалі стварэнне канала і думалі над яго назвай, адна з версій была - “TEPSIVA”, але ў выніку канал атрымаў назву “11:27”.

Вы ведаеце што такое “Tepsiva”? Андрэй Павач, распавёў у сваёй кнізе.

“Гародня часам нагадвае выспу скарбаў. Прычым у літаральным сэнсе. Над вокнамі трэцяга паверха камяніцы Нахіма Індурскага па вуліцы Батанічнай, № 15 можна пабачыць рэльефныя лацінскія літары TEPSIVA, якія, магчыма, з’яўляюцца скаротам лацінскага выразу: “Табе, што праходзіць звонку, шлях да ісціны важнейшы”. Існуе і іншае іх тлумачэнне, быццам напіс узнік ужо пазней, падчас рамонту дома, калі будаўнікі дзеля жарту змясцілі кожны па літары свайго імя. Насамрэч tepsiva у перакладзе з фінскай мовы азначае… “для разумных”! Дарэчы, іншае паданне, звязанае з гэтым домам, сцвярджае, быццам бы падчас рамонту ў старой печцы тут быў знойдзены клад залатых манет, які потым бясследна знік. Цалкам верагодна, што напіс дачакаўся свайго адрасата…”.

Прычытаць больш гісторый і легенд (не) старой Гародні можаце тут.