Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2022-02-11 23:27:02
Сёння, 11 лютага адзначаецца 215 год са дня нараджэння мастака Напалеона Орды. Але мала хто ведае, што Орда быў не толькі мастаком. Падчас сваёй эміграцыі, ён быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.

За сваё жыццё ён напісаў больш за 20 паланэзаў, мазурак, вальсаў, накцюрнаў, полек, серэнад, а таксама рамансаў. Яго творы гучалі ў Францыі, Германіі, Польшчы і Расіі.

Акрамя музычных твораў Орда напісаў шэраг навуковых прац па тэорыі музыкі. Яго падручнік «Граматыка музыкі» стаў адным з найлепшых дапаможнікаў па тэорыі музыкі. Таксама Орда вядомы як заснавальнік беларускай школы піянізму.

Больш цікавых фактаў пра Напалеона Орду можаце прачытаць тут.
183 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 11:26:57
З дапамогай нейрасетак, мы палепшылі якасць партрэтаў выбітных гродзенскіх асобаў.

Глядзіце, што атрымалася. А таксама, можаце самі паспрабаваць і апрацаваць свае старыя фотаздымкі.

Вось тут спасылка.
213 views08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-10 11:27:01
Для многіх гродзенцаў, у тым ліку для аднаго з аўтараў гэтага канала, успамін з дзяцінтва - касмічны карабель побач з кінатэатрам “Космас”.

Гэта макет станцыі “Пратон-4”, якія з’явіўся на вул.Горкага ў 1980-я. Кажуць, яго здабыў тагачасны дырэктар Музея атэізму (сёння - Музей рэлігіі) Аляксей Карпюк.

У красавіку 1978 г. Акадэмія навук перадала музею экспанаты для выставы “Даследаванне космасу ў СССР” - сярод іх быў і “Пратон”. Экспазіцыя адкрылася ў кастрычніку 1978 у ГрДУ і станцыю вагой 17 тон (!) паставілі ў двары ўніверсітэта. Потым яе перавезлі ў двор Музея атэізму, а яшчэ пазней - паставілі ля кінатэатра. Там яна і стаяла да сярэдзіны 1990-х, калі яе перацягнулі ў дзіцячы садок на завулку Даватара. Пазней сляды “Пратона” губляюцца.

А вы памятаеце гэтую "бетонамяшалку"?
180 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 11:26:57
Вы ведалі, што ў Гродне выдалі буклет прысвечаны Стэфану Баторыю?

У буклеце на 16 старонак, можна даведацца пра апошнія шэсць дзён жыцця караля. Укладальнікі буклета гродзенскія гісторыкі Аляксандр Хацько і Васіль Герасімчык. Тэкст адаптавалі для сучаснага чытача. Верагодна, яго аўтар лекар Якуб Гаслаўскі. Ён быў у атачэнні манарха і пасля смерці караля апісаў яго апошнія дні, сімптомы, ход хваробы і ўскрыццё цела. Тэкст дапоўнілі тэматычнымі ілюстрацыямі.

Гэты буклет планавалі выдаць 12 снежня, да дня смерці Баторыя. Але з-за занятасці не паспелі. Таму праца выйшла толькі ў студзені.
171 views08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-03 11:26:58
У гэты дзень, 3 лютага 1849 года, у Гродне нарадзіўся прафесар хіміі Эдвард Урублеўскі. Менавіта яму ў Фарным Касцёле ўсталявана адна з трох шыльдаў.


Галоўны навуковы ўклад Эдварда Урублеўскага ў тым, што ён эксперыментальна і тэарэтычна абгрунтаваў адкрытую нямецкім хімікам Кекуле структуру бензольнага кальца. Бензол — арганічнае злучэнне, якое ўваходзіць у склад бензіна, выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмасаў, лекаў і мностве іншых прамысловых працэсаў. Тлумачэнне яго структуры было таксама вельмі важным крокам у раскрыцці працэсаў, якія адбываюцца ў жывых арганізмах.

Больш падрабязнасцяў пра навуковыя даследванні Эдварда Урублеўскага, а таксама пра яго братоў, можна прачытаць тут.
151 viewsedited  08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 11:27:00
Роўна 35 гадоў таму, 1 лютага 1987 года ў Гродне адкрылі абласную філармонію. Першапачаткова ўстанова размяшчалася ў будынку на вул.Савецкая, 8. З-за таго, што там адсутнічала заля для гледачоў усе мерапрыемствы адбываліся ў былым кінатэатры “Гродна”.

Толькі ў 2002 годзе філармонія пераехала ў будынак Палаца культуры ААТ “Гродна-Азот”. Вядомы гродзенцам, як палац культуры “Хімікаў”. Там былі памяшканні для рэпетыцый, а таксама заля на 700 месцаў.

У лютым 2012 года будынак зачынілі на рэканструкцыю і толькі ў чэрвені 2019 філармонія пачала працаваць наноў. Абнаўлённы будынак філармоніі ўвайшоў у гайд пост-мадэрнісцкай архітэктуры ў Гродне. Прачытаць яго можна тут.
153 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 11:26:59
Абразы з выявамі новапакутнікаў з’явіліся ў Гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы пасля рэстаўрацыі ў 2006 годзе. 10 іконаў з сюжэтамі пра пакутніцкую гібель святароў у савецкі час размясцілі на 10 калонах сабора.

Ідэю іканаграфічнага шэрагу прапанаваў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій (Кішчанка). Стварыў абразы іканапісец Антоній Дайнэка. Пра гэтыя ды іншыя факты з гісторыі новых іконаў Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне можаце прачытаць тут.
132 views08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-01-29 11:27:02
29 студзеня - дзень вынаходніцтва аўтамабіля.

У гэты дзень у 1886 годзе канструктар з Германіі Карл Бэнц атрымаў патэнт на сваю першую канструкцыю - трохколавы двухмясцовы аўтамабіль.

А хто быў першым уласнікам аўтамабіля ў Гродне?

Гэта быў граф Уладзіслаў Друцкі-Любецкі. На фота бачна ягоны “Форд Т” перад уваходам у маёнтак Станіславова. Сёння гэта корпус Аграрнага ўніверсітэта на Ціміразева.

Уладзіслаў Друцкі-Любецкі, дарэчы, у снежні 1909 года на арганізацыйным сходзе Таварыства аўтамабілістаў Царства польскага ў варшаўскім гатэлі «Брысталь» быў абраны старшынёй гэтай арганізацыі.

Кажуць, граф вельмі любіў катацца, але сам за руль не сядаў, бо меў слабы зрок. Даводзілася карыстацца паслугамі кіроўцы.
79 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 11:27:00
Калі будучы археолаг Юзаф Ядкоўскі вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, ён наведваў таемныя курсы па вывучэнні польскай гісторыі і літаратуры. Праз гэта блізка пазнаёміўся з іх арганізатарамі, сярод якіх была і Эліза Ажэшка.

Пісьменніца заахвочвала дзейнасць Ядкоўскага: дазваляла карыстацца асабістай бібліятэкай і паслала яго на канікулах з рэкамендацыйнымі лістамі ў Варшаву. Праз удзел у курсах Ядкоўскі патрапіў у спісы неблаганадзейных. Гэта пагражала выключэннем з гімназіі і забаронай працягваць навучанне ў іншых установах. Каб выратаваць сына, бацькі перавялі яго давучвацца ў Варшаву.

Яшчэ больш цікавостак і фактаў з біяграфіі заснавальніка Гродзенскага археалагічнага музея можна пачытаць тут.
93 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 11:27:01
Гэта фота безумоўна зроблена ў Гродне. Але дзе?

Што на фота? І што на гэтым месцы зараз?

Калі ведаеце, пішыце ў каментарыях ;)
Правільны адказ будзе пазней.
188 views08:27
Адкрыць / каментаваць