Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-04-18 11:27:01
18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцін. У гэты дзень у 2006 годзе актывісты студэнцкага навукова-даследчага таварыства “Этна”, а таксама гродзенец Валера Руселік кідаліся пад эскаватар, каб не дапусціць знішчэння падмуркаў палаца Радзівілаў.

У той час адбывалася рэканструкцыя Савецкай плошчы. Пад час якой, планавалі пабудаваць падземны пераход на месцы былога палаца Радзівілаў.

Маладзёны самі дакапаліся да падмуркаў і чыноўнікі проста на месцы перамалявалі план будаўніцтва. Яны змянілі месца выхаду з падземнага пераходу.

Крыніца: Твой Стыль
2.3K views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 11:26:59
Ужо ў гэтую нядзелю, каталікі будуць святкаваць Вялікдзень.

Для ўсіх хрысціян Вялікдзень — самае вялікае свята. Ён, як вядома, адносіцца да пераходных. Дата мяняецца кожны год, нязменным застаецца дзень тыдня — нядзеля.

Дарэчы, нягледзячы на тое, што сярод жыхароў Гродна было шмат каталікоў, святкаванне Вялікадня ў іх праходзіла па-за газетнай хронікай, у межах храма, дома, сям'і.

Звязана гэта з тым, што дзяржаўнай рэлігіяй з’яўлялася праваслаўе, а стаўленне да іншых канфесій, нягледзячы на закон аб верацярпімасці 1914 гады, было, мякка кажучы, прахалоднае.

Як у Гродзе адзначалі Вялікдзень 100 гадоў таму, можна даведацца тут.
1.5K views08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 23:26:59
У гэты дзень, 14 сакавіка 1920 года, на Беласточчыне нарадзіўся Аляксей Карпюк. Ён адзін з самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якія жылі ў нашым горадзе.

Больш падрабязнасцей пра жыццё пісьменніка, можна даведацца тут.
970 views20:26
Адкрыць / каментаваць
2022-04-13 11:26:59
У гэты дзень, 13 красавіка 1940 года Савецкія ўлады пачалі другі этап дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі.

Агулам за час дэпартацыі з заходніх земляў Беларусі вывезлі каля 27 тысяч чалавек. Часцей за ўсё іх адпраўлялі ў Сібір і Усходнія рэгіёны СССР.

Першы этап дэпартацыі ўлады пачалі 10 лютага 1940 году. Супрацоўнікі НКУС прыходзілі ноччу да тых асоб, каго патрэбна было дэпартаваць і аб’яўллялі, што яны павінны сабрацца і разам з імі ехаць на чыгуначную станцыю. Там ужо стаялі загадзя падрыхтаваня таварныя вагоны.
896 views08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-04-12 11:27:01 “Яны працягваюць палітыку савецкіх уладаў”. Першы старшыня Саюза палякаў - пра гісторыю змагання за польскія школы ў Беларусі

У гродзенскай і ваўкавыскай польскіх школах з новага навучальнага года выкладаць прадметы будуць на рускай мове. Гэта не першая ў нашым рэгіёне хваля русіфікацыі.

Тэлеграм-канал "Hrodna 11:27" паразмаўляў з першым старышынёй Саюза палякаў Беларусі, доктарам гістарычных навук і адным з заснавальнікаў польскай школы ў Гродне Тадэвушам Гавіным пра доўгую гісторыю барацьбы ў польскімі школамі на тэрыторыі Беларусі.

Калі пачалі русіфікаваць школы і ці атрымалася гэта ў папярэдніх уладаў, чытайце тут.
780 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-11 11:27:02
Глядзіце які мерч да “гродзенскіх фільмаў зрабіў Hrodna.life.

“З-за адмены галівудскіх прэм’ераў на экраны паўторна выходзяць старыя расійскія фільмы. Да фільма «Брат» нават вырабілі мерч! У планах пракатчыкаў нанова паказваць і савецкую класіку. Рэдакцыя Hrodna. life уявіла, як бы выглядалі футболкі і світшоты з героямі знятых у Гродне стужак, калі б тыя сёння выходзілі ў кінапракат”, - напісаў Hrodna.life.

Больш варыянтаў цішотак і світшотаў, можна ўбачыць тут.
679 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-06 11:27:00
Вы ведалі, што найстарэйшы кінатэатр у Беларусі знаходзіцца ў Гродне?

Гэта тая самая “Чырвоная зорка” на вуліцы Сацыялістычная. Кінатэатр, першапачатковая назва якога “Эдэн”, двойчы сустрэў немцаў, перажыў тры рэканструкцыі і ніколі не змяняў сваё прызначэнне.

Больш цікавостак пра “Чырвоную зорку”, чытайце тут.
851 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-05 11:27:02
У “Год гістарычнай памяці” ўсе афіцыйныя структуры толькі і кажуць пра Другую сусветную вайну (называючы яе, вядома, Вялікай айчыннай). Але ці толькі гэтым абмяжоўваецца гістарычная памяць?

Узгадаўшы, што 31 сакавіка прыпадала гадавіна смерці Антонія Тызенгаўза, мы пагутарылі са знаўцам той эпохі гісторыкам Юрыем Гардзеевым.

Ці можа знакаміты рэфарматар сёння стаць для Гродна турыстычным брэндам, так, як раней сталі Баторый і Ажэшка? А можа ён ужо такім ёсць? А што, калі Тызенгаўз - толькі звязо з ланцужка і цікавы адно як частка агульнага партрэту эпохі? І пры чым тут аднаўленне русла Гараднічанкі?

Чытайце ў кароткай размове з Юрыем Гардзеевым.

На фота: скульптура Тызенгаўза і караля Панятоўскага на Гарадніцы ў дзень адкрыцця, 15.09.2021
792 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 11:27:00
Штодзёння ідучы на працу альбо проста шпацыруючы па Гродне, вы бачыце гэтыя будынкі. А ці ведаеце вы, на што вы глядзіце?

Раім вам прайсці тэст пра будынкі гродна і іх гісторыю.

Праверыць свае веды можна тут.
2.0K views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-01 11:27:01
1 красавіка 1862 года нарадзіўся бацька беларускага паэта Максіма Багдановіча - Адам Багдановіч.

Нягледзячы на тое, што Адам Багдановіч нарадзіўся ў вёсцы Халопенічы (Крупскі р-н), чатыры гады сям’я пражыла ў Гродне з 1892 па 1896 год. І хоць Адам Багдановіч застаецца ў цені свайго сына, ў Гродне можна знайсці месцы звязаныя з дзейнасцю Адама Ягоравіча.

Сям’я пераехала ў Гродна, бо Адам Багдановіч атрымаў пасаду ў сялянскім пазямельным банку, дзе працаваў памочнікам бухгалтара. Сёння ў гэтым будынку, на скрыжыванні вуліц Леніна і Карбышава, штаб Западнага аператыўнага камандавання Узброеных Сілаў Беларусі.

Акрамя працы ў банку, Адам Ягоравіч супрацоўнічаў і друкаваўся ў газеце “Гродненския губернские ведомости”, першы нумар якой выйшаў у 1838 годзе. Таксама ён уваходзіў у склад членаў праўлення Гродзенскай публічнай бібліятэкі. Сёння гэта абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага, якая знаходзіцца таксама на вуліцы Карбышава і, што цікава, таксама ў будынку былога банка.
781 views08:27
Адкрыць / каментаваць