Get Mystery Box with random crypto!

У гэты дзень, 13 красавіка 1940 года Савецкія ўлады пачалі дру | 🇺🇦 Hrodna 11:27

У гэты дзень, 13 красавіка 1940 года Савецкія ўлады пачалі другі этап дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі.

Агулам за час дэпартацыі з заходніх земляў Беларусі вывезлі каля 27 тысяч чалавек. Часцей за ўсё іх адпраўлялі ў Сібір і Усходнія рэгіёны СССР.

Першы этап дэпартацыі ўлады пачалі 10 лютага 1940 году. Супрацоўнікі НКУС прыходзілі ноччу да тых асоб, каго патрэбна было дэпартаваць і аб’яўллялі, што яны павінны сабрацца і разам з імі ехаць на чыгуначную станцыю. Там ужо стаялі загадзя падрыхтаваня таварныя вагоны.