Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-05-19 11:27:00
Вось адна з многіх выяваў Гродна, што друкаваліся на Захадзе ў ХІХ ст. Здаецца, гравюра як гравюра, але што там такое злева расце? А гэта ж каноплі!

Што яны робяць на гравюры і чаму займаюць такое бачнае месца? Справа ў тым, што Гродна і ваколіцы для тагачасных немцаў былі сапраўднай "краінай канопляў". З нашых земляў да іх па рацэ везьлі пяньку — паўфабрыкат, які атрымліваюць з канопляў шляхам часання і трапання. Пянька ўжывалася для вяровак і канатаў, без якіх не маглі абысціся партовыя гарады, такія як нямецкі Кёнігсберг. Таму, калі вы падумалі, што гаворка ў тыя часы ішла пра легелайз, то вы памыліліся

А што за гравюра? Яе надрукавалі ў штомесячніку горада Цытаў (Zittau, Германія) у 1809 годзе. Гродна ўзгадвалі ў сувязі з пашырэннем межаў Варшаўскага герцагства - тады мяжа прайшла акурат па Нёмане. Відавочна, што яе зрысавалі з гравюры Цюнта, таму выява была супер-неактуальнай (250 гадоў прайшло!).
2 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 11:27:00
Роўна 112 гадоў таму — 18 траўня 1910 году — памерла пісьменніца Эліза Ажэшка. Праз некалькі дзён тысячы гараджан выйшлі на вуліцы Гродна, каб правесці яе ў апошні шлях.

У адным з апошніх інтэрв'ю Ажэшка сказала: «Давядзецца мне, быць можа, да канца жыцця праляжаць у ложку або праседзець у крэсле. Цяжка! Галоўнае мець магчымасць пісаць. […] А ўсё ж паміраць яшчэ не хачу, сама дзіўлюся гэтаму, але не хачу».

Два дні да смерці, 16 траўня, яна ў апошні раз сустрэлася з сябрамі, якія прыехалі з Варшавы. Яны запомнілі яе поўнай аптымізму, нягледзячы на хваробу. У Ажэшкі былі яшчэ планы, яна хацела паехаць у госці да сяброў Бохвіцаў у Флер’янова (сёння — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці). Але 17 траўня ёй стала горш, а на наступны дзень раніцай яна памерла.

Праз некалькі дзён на яе пахаванне сабралася, як кажуць, 10-15 тыс. чалавек! Як адбылося пахаванне і як пазней Ажэшцы ставілі помнік - глядзіце і чытайце тут.

Фота: выразка з часопіса "Огонёк" №21/1910
228 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 11:27:00
17 траўня 1986 года ў Гродне адкрылі дом-музей Багдановіча. Сёння мы ведаем, што жыла сям’я Багдановічаў ў іншым доме, а будынак дзе зараз месціцца музей, проста падобны і адзіны са старых драўляных, што захаваліся ў гэтым месцы.

Больш цікавоста пра дом-музей Багдановіча можна даведацца ў адным з выпускаў Экскурсіі (вакол) аднаго дома.
162 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 11:27:01
У Гродне 11:27

Самы час узгадаць гісторыю гродзенскага гадзінніка на Фарным Касцёле.

"Hrodna 11:27" падрыхтаваў для вас 5 ілюстрацый з галоўнымі гістарычнымі фактамі гродзенскага хранометра.

Крыніца: Hrodna.life
26 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 11:27:00
Зараз у доме дзе жыла Эліза Ажэшка размяшчаецца музей. Ці ведалі вы, якія арганізацыі займалі будынак раней?

Там было, і таварыства апекі над дзецьмі, і станцыя пералівання крыві, і гандлёвая школа. А 13 траўня 1949 года ў будынку размясціўся Дом піянераў.

Гэта яшчэ не ўвесь спіс арганізацый якія ў розныя часы размяшчаліся ў будынку. Больш цікавостак пра гісторыю будынка і пра тое, што размяшалася там яшчэ, можна даведацца ў адным з выпускаў Экскурсіі (вакол) аднаго дома.
186 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-12 11:27:01
У пачатку чэрвеня 2022 года ў Гродне пройдзе чарговы фестываль нацыянальных культур. У ім прымуць удзел прадстаўнікі 31 нацыянальнасці. Яны размесцяцца на 17 падвор’ях.

Гродна заўжды быў горадам шматнацыяльнальным, нават паўтысячы гадоў таму тут можна было пачуць не толькі беларускую і польскую мовы, але і ідзіш, іўрыт, нямецкую, французскую, італьянскую і многія іншыя мовы. Куды большае суквецце моваў, чым можна пачуць на нашых вуліцах сёння.

А які фестываль нацыянальных культур мог бы атрымацца ў Гродне некалькі стагоддзяў таму, можна даведацца тут.
123 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 11:26:59
Учора, 9 траўня, у Гродне святкавалі 77-ю гадавіну Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прапануем вам, паглядзець падборку фотаздымкаў Гродна ў часы Другой Сусветнай вайны.

Крыніца: Ретро Гродно
178 views08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-05-07 11:27:01
Як святкавалі Дзень Перамогі ў Гродне: у 1960-х і 1990-х

Дзень Перамогі пачалі святкаваць толькі ў 1965 годзе - 20 гадоў пасля заканчэння вайны. Пры Сталіне ніякага свята і нават выхаднога дня.

У Гродне 9 траўня 1965 г. адзначылі парадам і тэатралізаванай пастаноўкай на стадыёне «Чырвоны Сцяг». Вайскоўцы паказвалі сябе ў якасці партызан, салдат Чырвонай арміі, падпольшчыкаў і нават зняволеных у канцлагерах.

У 1969 г. з’явіўся Курган Славы (Курган Бессмяротнасці). Пры тым прысвечаны Курган быў не столькі падзеям 1941−1944 гг., колькі ўсім змагарам за савекую ўладу пачынаючы з 1917 года.

У 1990-я на святкаваннях Дня Перамогі спакойна ўжываліся савецкія сцягі і бел-чырвона-белы нацыянальны - тады дзяржаўны. Пад гэтым сцягам выходзілі ветэраны савецкай арміі на чале са спадаром Мельнікавым, стваральнікам музея Васіля Быкава. На фота можна заўважыць тагачаснае кіраўніцтва Гродна і вобласці: Аляксандра Дубко, Аляксандра Пашкевіча, Аляксандра Мілінкевіча, Сямёна Домаша.

Больш фота: https://bit.ly/3ycJfcK
148 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 23:27:00
6 траўня 1965 года на доме дзе ў дзіцячыя гады жыў Максім Багдановіч адкрылі мемарыяльную дошку. Але музей які размяшчаецца там зараз, адкрылі толькі ў 1986. Першую экспазіцыю для яго сабрала паэтка Данута Бічэль-Загнетава. Менавіта яна доўгі час была кіраўніцай музея.

Сёння мы ведаем, што жылі Багдановічы ў іншым доме, а гэты проста падобны і адзіны са старых драўляных, што захаваліся ў гэтым месцы.

Якія яшчэ месцы ў Гродне звязаны з Багдановічамі, можна даведацца тут.
101 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 11:27:01
Ніводзін беларускі горад не мае такой выдатнай графічнай дакументацыі як Гродна. Самыя старыя і вядомыя выявы - гравюры Цюнта-Адэльгаўзера і Макоўскага (XVI ст.).

Але быў яшчэ адзін старадаўні план горада! Сёння ён страчаны, а захавалася толькі чорна-белая фотакопія.

Расказваем, што пра гэтую выяву вядома: https://telegra.ph/Tayamn%D1%96chy-plan-Grodna-05-05
88 views08:27
Адкрыць / каментаваць