Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 17

2021-11-03 23:27:01
Як вы лічыце, на гербе Гродна выява аленя Святога Губерта ці Святога Яўстафія.
Anonymous Poll
94%
Святога Губерта
6%
Святога Яўстафія
133 voters471 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 23:27:01
Сёння адзначаецца Дзень Святога Губерта, а ці сапраўды на гербе Гродна выява аленя Святога Губерта?

Некаторыя гісторыкі лічаць, што алень з распяццем уяўніўся Губерту не першаму. У Лонданскай Нацыянальнай галерэі знаходзіцца карціна Антоніа Пізанела — «Бачанне Св. Яўстафія», намаляваная ім каля 1440 году.

Яўстафій (да хрышчэння — Плакіда) быў вайсковым палкаводцам пры імператарах Ціце і Траяне. Паводле падання Яўстафій прыняў хрысціянства пасля таго, як на паляванні з’явіўся перад ім алень з выявай між рагамі раскрыжаванага Хрыста.

Вялікапакутнік Яўстафій Плакіда з Рыма прыняў смерць разам са сваёй сям’ёй за веру ў Хрыста каля 118 г. Так што аленя з крыжам паміж рагамі можна называць і аленем Яўстафія Плакіда.

На малюнку: Бачанне Св. Яўстафія (1440), Антоніа Пізанела (1392−1455). Картмаксімум пошты Парагваю, выдадзены ў 1975 годзе.

Крыніца: Hrodna.life
401 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 11:27:01
Штогод 3 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца дзень Святога Губерта.

Яго лічаць апекуном Гродна, а таксама абаронцам паляўнічых і рыбаловаў. Алень Святога Губерта з’яўляецца галоўным сімвалам горада. Яго выява размешчана на гербе і сцяге Гродна.

У міжваенны перыяд, калі Гродна ўваходзіў у склад Польшчы, гродзенцы адзначалі 3 лістапада Дзень горада.
351 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 11:27:01
Акурат да тэмы Дзядоў і ўспамінаў пра памерлых варта ўзгадаць, што ў самым цэнтры Гродна некалі былі старажытныя могілкі.

Самыя вядомыя - ля Фары Вітаўта, дзе сёння сквер з помнікам у гонар знішчанага храма. Але то былі не адзіныя.

У пачатку 18 стагоддзя ў раёне дамоў №38 і №40 на вуліцы Сацыялістычнай (на фота) стаяла драўляная царква, а побач з ёй акурат могілкі. У 1753 годзе храм згарэў і ніхто яго ўжо не аднаўляў, піша гісторык Мечыслаў Супрон.

Могілкі яшчэ нейкі час там былі, разам з агародамі і домам плябана, а потым іх ліквідавалі. У 1775 годзе таму ужо стаялі чатыры драўляныя жылыя дамы.

А пра якія яшчэ даўно зніклыя і забытыя могілкі вы чулі?
313 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 23:27:01
1 лістапада 1928 года нарадзіўся Барыс Клейн - легендарны выкладчык гарадзенскага гістфака, нонканфарміст. У сферы ягоных навуковых інтарэсаў, перадусім быў лёс паўстанцаў Кастуся Каліноўскага (1863-64 гг.) і гісторыя Заходняй Беларусі. Актыўна выступаў супраць знішчэння помнікаў архітэктуры ў Заходняй Беларусі. Разам з вядомымі пісьменнікамі Аляксеем Карпюком і Васілём Быкавым стваралі “Гарадзенскі трохкутнік” – нефармальны інтэлектуальны цэнтр цэлага рэгіёну. За крытыку палітычнага курсу КПСС і асуджэнне ўводу войск у Чэхаславакію, Клейна пазбавілі вучонай ступені, звання ды працы. Статус вучонага яму вярнулі толькі праз восем гадоў.

Крыніца: Haradzienski
302 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 11:27:01
Роўна 80 год таму, 1 лістапада 1941 года акупацыйныя ўлады аб’явілі аб стварэнні ў Гродне двух гетта. Згодна прыказу нямецкіх уладаў, перасяленне яўрэеў адбывалася 2 лістапада 1941 года з 12 па 18 гадзіну.

Гетта №1 размяшчалася ў цэнтры горада і было агароджана калючым дротам. Вышыня агароджы дасягала двух метраў. За дротам апынулася цэнтральная частка горада (вуліцы Замкавая, Вялікая Траецкая, Віленская, Савецкая).

Гетта ліквідавалі вясной 1943 года. За час правядзення нямецкай палітыкі Халакоста было знішчана каля 29 тысяч гродзенскіх яўрэяў.
300 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 11:27:01
З канца XVIII стагоддзя кава стала часткай жыцця шляхецкіх маёнткаў Гродзеншчыны.

Коратка пра гісторыю гэтага напою ў нашым горадзе можна прачытаць тут.

Ніжэй жа - радкі з паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Акурат пра каву:

Мужчын і дам асобнай частавалі ежай:
Разносіць посуд пачалі для кавы свежай,
Дык на падносах, хораша размаляваных,
Дыміўся рад пахучых чайнікаў бляшаных,
Стаялі пазалочаныя філіжанкі,
А побач — дробныя гарнушкі для смятанкі.
Няма такой, як наша, кавы ў іншым краі,
Бо ў Польшчы, дзе жывуць старыя абычаі,
Жанчына ў доме адмысловая бывае,
Кавяркай званая. Яна і здабывае
У горадзе або ў віціннікаў зярняты
І варыць так, як кажа вопыт ёй багаты,
Каб кава моккай пахла, як бурштын ірдзела,
Чарнела, як вуголь, і вязкасць мёду мела.

А дзе вы ў Гродне любіце выпіць філіжанку кавы?
434 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 11:27:01
У Гродне хапае адметных будынкаў з шыкоўным дэкорам. Але нямала і такіх, што пры граматным аднаўленні сталі б яшчэ прыгажэй чым зараз.

Прыклад - так званы "дом з якарамі" на Сацыялістычнай. Гэта адзін з самых цікавых будынкаў шэраговай забудовы цэнтра. Марскі дэкор адразу прыцягвае погляд. Але раней будынак выглядаў яшчэ больш прывабна. Проста паглядзіце на гэтае параўнанне, якое некалі змяшчаў у сваім ЖЖ блогер Яўген Аснарэўскі. Дарэчы, у тым яго запісе ёсць цэлы шэраг будынкаў, якія можна было б палепшыць, проста аднавіўшыя некаторыя страчаныя дэталі.

А якія будынкі ў Гродне хацелі б аднавіць у даўнім выглядзе вы?
373 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 11:27:01
Міністэрства сувязі падрыхтавала марку «Каложская ікона Божай Маці». Паштовыя блокі з маркай выйдуць у абарачэнне 28 кастрычніка, наклад — 10 тысяч асобнікаў.

Каложскі абраз Божай Маці шануюць як цудатворны з канца XVI — пачатку XVII стагоддзя. З гэтага часу Каложская ікона Божай Маці захоўвалася ў Свята-Барыса-Глебскай царкве і была галоўнай святыняй Гродзенскай епархіі, сцвярджаюць некаторыя крыніцы. У 1915 годзе пры эвакуацыі ікону вывезлі ў Расію, там яна знікла. Доўгі час лічылася, што напісаныя да яе знікнення копіі таксама не захаваліся. Але ў канцы 2018 года на антыкварным аўкцыёне ў Германіі з’явілася аб’ява аб продажы, як запэўніваў уладальнік лота, унікальнай Каложскай іконы Божай Маці. Яе выкупілі і вярнулі ў Гродна. 1 мая 2019 года ў Каложскай царкве адслужылі літургію з нагоды вяртання копіі знакавага вобраза.

Крыніца: Hrodna.life
368 viewsedited  08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 11:27:00
Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя на правым беразе Ласасянкі, недалёка ад моста праз раку, знаходзіўся памежны слуп.

Ён быў змураваны з цэглы ў выглядзе абяліска. Яго вышыня складала прыкладна 8 - 10 метраў, а чатырохкутны падмурак да 4 метраў у шырыню. Даследчык Юзаф Ядкоўскі лічыў, што слуп знаходзіўся на мяжы Літвы і Польшчы і быў пастаўлены ў часы Станіслава Аўгуста Паянтоўскага. На ім было дзве пліты з сімваламі двух краін.

Але сучасныя гісторыкі лічаць, што абяліск змуравалі пазней. Хутчэй за ўсё, памежны слуп знаходзіўся на мяжы Прусіі і Расіі. Бо ў перыяд з 1795 па 1807 год, па Ласасянцы пралягала мяжа паміж гэтымі краінамі.

Слуп зруйнавалі пасля Другой сусветнай вайны, калі млын каля яго прыйшоў у заняпад.
384 views08:27
Адкрыць / каментаваць