Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 14

2021-12-29 11:27:00
У 1885 годзе страшны пажар знішчыў палову дамоў у Гродне. Каб такога больш не здарылася, у 1902 годзе на ахвяраванні гараджан была пабудавана пажарная вежа.

Суседнія з ёй будынкі - яшчэ больш даўнія. Гэта фрагменты комплексу каралеўскіх канюшняў. Гэтак, будынак на Замкавай, 19 — былы флігель канюшняў, які будаваў архітэктар Джузэпэ Сака ў 1780−90-х гадах.

У 1831 годзе канюшні і два іх флігелі былі занятыя пад шпіталь. Пажарнае дэпо з’явілася тут ў пачатку 20 ст.

Усю гісторыю пажарнай каланчы і месца дзе яна знаходзіцца, можна паглядзець тут.
56 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-28 11:27:01
Дзве гродзенскія ваданапорныя вежы знаходзяцца на ўскраіне гістарычнага цэнтра горада. Першую пабудавалі ў 1890 годзе, другую не раней за 1915 год. У народзе вежы звычайна называюць Кася і Бася. Паходжанне гэтых назваў застаецца мясцовай таямніцай.

Але па адной з версій, да Другой сусветнай вайны ў адной з вежаў працавала бухгалтарка - Кася, а ў другой загадчыца гаспадаркі - Бася.

Якая з вежаў “Кася”, а якая “Бася”, таксама застаецца таямніцай.
58 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 11:27:01
Калі хто не ведаў, то на канале Haradzienski можна знайсці шмат цікавостак пра Гродна.

Напрыклад, фота ў колеры зімовага Гродна ў міжваенныя часы.
157 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-26 11:27:01
Роўна 45 гадоў таму, 26 снежня 1976 года ў Гродне адкрылі крыты рынак на вуліцы Антонава.

Даволі цікавы будынак, аблічча якога нясе ў сабе рысы архітэктуры неафутурызму. Акрамя таго, рынак яшчэ і ўдала размешчаны, непадалёк ад краю ўзвышша. Ён нагадвае адначасова кітайскі храм і фантастычны касмічны карабель. І ўсё ж праекту не хапае выразнасці і арыгінальнасці.

Тут можна знайсці гід па архітэктуры савецкага мадэрнізму ў Гродне.
145 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 11:27:01
Сёння, каталікі ўсяго света святкуюць свята божага нараджэння. Канал 11:27 віншуе ўсіх са святам!
35 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 11:27:02
Каляды ўжо заўтра! Ці паспелі вы паставіць ялінку?

Цікава, што яшчэ сто гадоў таму звычайная цяпер навагодняя елачка не была такой ужо звычайнай госцяй у кожным доме. У некаторых дамах было прынята вешаць галінку ялінкі пад столлю і ўжо там яе ўпрыгожваць.

Адной з першых, хто запачаткаваў у Гродне традыцыю сучаснай ялінкі, была Эліза Ажэшка, якая ўсталёўвала яе для бедных гродзенскіх дзетак. Упрыгажэннні да ялінкі таксама збольшага рабілі самыя простыя — з саломы, арэхаў, каляровай паперы, пернікаў і нават аплаткі (тонкіх пласцінак прэснага хлебу) рознага колеру.

Самы час даведацца, як 100 гадоў таму гродзенцы святкавалі Каляды і Новы Год.
181 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-23 11:27:01
Ці ведалі вы, што першапачаткова фігура Хрыста, каля Фарнага касцёла, была павернута ў іншы бок - плячыма да плошчы? Верагодна, скульптуру ўсталявалі так, па загадазе царскіх уладаў. Толькі ў 1925 годзе пры польскай уладзе яе развярнулі тварам да Катэдральнага пляца.

Фігура Хрыста, як і касцёл, пацярпелі ў савецкія часы. Можна меркаваць, што тады была страчаная і правая (выцягнутая) рука фігуры. На шчасце, знайшліся майстры, якія выразалі гэту дэталь з дрэва і ўмела далучылі да кампазіцыі. За сваю гісторыю фігура рамантавалася не адзін раз, пра што сведчыць значная колькасць схаваных пад слоем фарбы «штучных уставак». У такім стане помнік захаваўся да нашых дзён.

Яшчэ больш цікавостак з гісторыі фігуры Хрыста, можна прачытаць тут.
188 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 11:27:01
Большасць вядомых сёння млыноў на рэчцы Ласасянцы будаваліся ў другой палове ХVIII стагоддзя. Іх выкарыстоўвалі на суконных мануфактурах. Тут працавалі валяльныя станкі па выпраставанні сукна. Працэс выпрамлення называлі «хваляваннем» ці «фаляваннем», а станкі - фолюшамі. Ад той пары назва «Фолюш» замацавалася за мясцовасцю пры Ласасянцы. Зараз гэта афіцыйная назва гродзенскага мікрараёна.

Працоўных млыноў да сёння не засталося, але руіны некаторых пабудоваў яшчэ можна пабачыць. Адзін з найлепш захаваных старых млыноў знаходзіцца побач з дарогай у Ласосна, па левы бок ад моста праз Ласасянку.

Больш цікавостак і падрабязнасцей пра млыны на рэчцы Ласасянцы, чытайце тут.

Малюнак: Ігар Варкулевіч.
220 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 11:27:01
Роўна 131 год таму, 20 снежня 1890 года ў Гродне нарадзіўся Юзаф Ядкоўскі - культурны і грамадскі дзеяч, заснавальнік і першы дырэктар гродзенскага музея гісторыі.

Ядкоўскі быў сябрам Таварыства прыхільнікаў горада Гродна, Камітэта адбудовы замка, рэдакцыйнага камітэта гістарычнай бібліятэкі Гродна, камітэта Гродзенскага музея прыроды і камітэта па пабудове гродзенскага заапарка. У 1933 годзе пры мясцовай настаўніцкай семінарыі праводзіў курсы экскурсаводаў па Гродна, быў экспертам камісіі па ўдакладненні герба горада ў 1936 годзе. Па ініцыятыве Ядкоўскага правялі археалагічныя даследаванні Старога Замка і паклалі пачатак яго рэканструкцыі.

Штогод, з 2012 года, супольнасць гродзенскіх гісторыкаў ўзнагароджваюць прэміяй Ядкоўскага тых, хто зрабіў найбольшы ўклад у развіццё гісторыі горада. Для ўшанавання гродзенскай мінуўшчыны і захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай адметнасці горада і рэгіёна.
177 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-17 11:27:01
Купец Лейба Шарашэўскі прыехаў у Гродна з Санкт-Пецярбурга ў 1861 годзе. Ён заснавальнік Гродзенскай тытунёвай фабрыкі, якая сёння носіць назву «Нёман».

Але ёсць цікавостка. Юрыдычна Шарашэўскі не адкрываў ў Гродне фабрыку, хоць і быў адным з яе заснавальнікаў.

Згодна з архіўнымі матэрыяламі, 17 ліпеня 1861 года Гродзенскае Губернскае праўленне разгледзела прашэнне купцоў Абрама Гардона і Лейбы Шарашэўскага аб дазволе на адкрыццё ў Гродне тытунёвай фабрыкі. Але з-за адсутнасці ў Шарашэўскага купецкіх гандлёвых правоў, дазвол на адкрыццё фабрыкі далі Абраму Гардону, які такія правы меў.

Больш цікавостак пра Шарашэўскага і тытунёвую фабрыку ў Гродне можаце прачытаць тут.
101 views08:27
Адкрыць / каментаваць