Get Mystery Box with random crypto!

Купец Лейба Шарашэўскі прыехаў у Гродна з Санкт-Пецярбурга ў 1 | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Купец Лейба Шарашэўскі прыехаў у Гродна з Санкт-Пецярбурга ў 1861 годзе. Ён заснавальнік Гродзенскай тытунёвай фабрыкі, якая сёння носіць назву «Нёман».

Але ёсць цікавостка. Юрыдычна Шарашэўскі не адкрываў ў Гродне фабрыку, хоць і быў адным з яе заснавальнікаў.

Згодна з архіўнымі матэрыяламі, 17 ліпеня 1861 года Гродзенскае Губернскае праўленне разгледзела прашэнне купцоў Абрама Гардона і Лейбы Шарашэўскага аб дазволе на адкрыццё ў Гродне тытунёвай фабрыкі. Але з-за адсутнасці ў Шарашэўскага купецкіх гандлёвых правоў, дазвол на адкрыццё фабрыкі далі Абраму Гардону, які такія правы меў.

Больш цікавостак пра Шарашэўскага і тытунёвую фабрыку ў Гродне можаце прачытаць тут.