Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2022-01-26 11:27:01
У перыяд 20-х - 30-х гадоў ХХ стагоддзя, асноўным стылем будаўніцтва у Гродне стаў канструктывізм. Адна са значных пабудоваў ў гэтай стылістыцы - “Дом Стральца”, ці больш вядомы гродзенцам, як Дом афіцэраў на вуліцы Ажэшка.

Будынак будавалі ў 1934-1935 гадах. Праект пабудовы распрацаваў Станіслаў Грахоўскі. Гэты праект ён зрабіў бясплатна, бо быў сябрам арганізацыі "Strzelec". У будынку планавалі размясціць супрацьгазавае сховішча. У верасні 1939 года тут адбывалася абарона вучняў польскіх гімназій ад савецкіх войскаў.

Гэты гістарычны будынак ужо сем гадоў спрабуюць прадаць праз аўкцыён, але пакупніка так і не могуць знайсці.

Улады горада знізілі цану будынка на 90%. Калі ў 2015 годзе яго прадавалі за 5 млн рублёў, то на бліжэйшым (ужо 20-м) аўкцыёне 28 лютага будынак паспрабуюць прадаць за 773 тыс рублёў.

Самы час паглядзець старыя фотаздымкі, як выглядаў "Дом стральца" у савецкі і польскі перыяды, а таксама падчас будаўніцтва.
219 viewsedited  08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-24 11:27:02
Сёння на цягніку з Гродна не даедзеш ні да Варшавы, ні да Вільні. Цікава, што падобная сітуацыя была 100 гадоў таму.

У першыя гады пасля польска-бальшавіцкай вайны чыгуначны мост праз Нёман заставаўся разбураным. А ўчастак з Гродна да Вільні аказаўся на нейтральнай паласе на польска-літоўскім памежжы і некаторы час не дзейнічаў. Цягнікі з Вільні ў Варшаву хадзілі праз Ліду і Ваўкавыск.

У 1922 годзе, каб даехаць з Гродна ў Беласток, трэба было пераправіцца праз Нёман на часовую станцыю Ласосна-Прыстань. Адтуль у 4:40 адыходзіў хуткі цягнік Гродна — Варшава, у 08:10 — мяшаны (з пасажырскімі і грузавымі вагонамі) Сувалкі — Беласток, а ў 23:30 - пасажырскі Сувалкі — Варшава. Хуткі цягнік ішоў да Беластока 2 гадзіны 25 хвілін, пасажырскі — 3 гадзіны 1 хвіліну.

Чытайце падрабязней пра чыгунку 100 гадоў таму
183 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-23 11:27:01
Увечары 23 студзеня 1980 года з Мінска ў Гродна накіраваўся незвычайны груз. На некалькі грузавіках везлі па частках самалёт “ТУ-124”. На наступны дзень самалёт ужо паставілі ў гарадскім парку (сёння - парк Жылібера).

У ім вырашылі адкрыць дзіцячы кінатэатр “Палёт”, які карыстаўся вялікай папулярнасцю і з якім звязаны радасныя ўспаміны мноства тагачасных гродзенскіх дзяцей. Многія дзеці нават верылі, што пакуль яны глядзяць у салоне “Ну, погоди”, самалёт і праўда ўздымаецца ў паветра!

У 90-х кінатэатр закрыўся і самалёт яшчэ нейкі час стаяў у парку, быццам дзіўны арт-аб’ект, але потым яго вывезлі ў Іўе. Там яго хацелі паставіць ля зоны адпачынку на беразе возера, але план той так ніколі і не рэалізавалі.

На фота: самалёт у 1980-88 гг.
89 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 23:27:01
Чатыры гады таму, у такіж самы снежны дзень Руслан Кулевіч з Hrodna.life выйшаў на вуліцу Каліноўскага, каб спытаць у мінакоў, хто такі гэты Каліноўскі.

Якіх толькі адказаў ён не пачуў! Рэвалюцыянер, пісьменнік, польскіх змагар...

Паглядзіце відэа апытання або пачытайце тэкставы варыянт.

Як думаеце, сёння людзі ў Гродне змаглі б сказаць пра Каліноўскага больш ці менш? Узгадалі б наогул, хто гэта такі?
100 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 11:27:02
159 гадоў таму пачалося Студзеньскае паўстанне, якое ў нас звычайна называюць Паўстаннем Каліноўскага - ад імя яго кіраўніка ў Літве і Беларусі.

У Гродне мноства месцаў, звязаных з гісторыяй паўстання.

Вось толькі некаторыя з іх:
былы гатэль Ромераў (Севярын Ромер быў касірам паўстанцаў)
дом на Савецкай, 7 (канспіратыўная кватэра паўстанцаў)
чыгуначны вакзал (там адбылася знакамітая сутычка, пра якую мы ўжо пісалі ў сваім канале)

Пра астатнія паўстанцкія месцы Гродна (дом Абрэмбскіх, гімназія і іншыя) можна даведацца тут.
978 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 11:27:00
Вось які цікавы дом некалі стаяў у самым пачатку Савецкай вуліцы - там, дзе зараз помнічак святому Губерту. Сёння гэта рог вуліц Савецкай і Кастрычніцкай, а даўней - Віленскай і Плябанскай (і якія назвы лепшыя, а?).

Дом пабудаваў у канцы XVIII ст. швейцарскі купец Якуб Гаўсман. У 1803 г., пасля смерці купца, “будынак на тры паверхі з 5 крамамі, 2 падваламі, стайнямі, вазоўнямі і ўсёй мэбляй пакаёвай” быў секвестраваны за даўгі і выстаўлены на продаж за 5000 злотых. Жадаючых, напэўна, не было, таму што аб’ява аб продажы дома перыядычна публікавалася ў мясцовай прэсе нават у 1810 г.

Пасля пажару 1885 г. барочны “ламаны” дах будынка быў перароблены на двускатны. У пачатку ХХ ст. Тут жыў галоўны рабін гродзенскай яўрэйскай абшчыны Абрам Гелборт і Ісаак ды Леон Разніковічы.

На жаль, дом быў разбураны ў часы Другой сусветнай вайны.

За падрабязнасці і графічную рэканструкцыю дзякуй Мечыславу Супрону!
155 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-17 11:27:02
У гэты дзень 17 студзеня 1732 года ў сям’і кракаўскага кашталяна Станіслава Панятоўскага і дачкі найбагацейшага магната Казіміра Чартарыйскага Канстанцыі нарадзіўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У будучыні ён стаў апошнім каралём Рэчы Паспалітай.

Доўгі час будучы кароль жыў у Англіі, дзе дэталёва вывучаў парлменцкі строй. Дзякуючы свайму аратарскаму майстэрству, у 20 год Панятоўскі звярнуў на сябе ўвагу ў Сейме Рэчы Паспалітай.

Калі Панятоўкаму было 23 гады, ў яго закахалася вялікая княгіня Кацярына Аляксееўна. Пасля смерці караля Аўгуста ІІІ, у 1764 годзе, Панятоўскага прасунулі кандыдатам на трон караля Рэчы Паспалітай. Гэта зрабіла партыя Чартарыйскіх. Пры ўдзеле шляхты і падтрымцы Кацярыны ІІ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі стаў новым каралём Рэчы Паспалітай.

Больш цікавостак і фактаў з біяграфіі караля, чытайце тут.
73 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 11:27:00
Анатоль Кандыба ўвайшоў у вобраз караля Стэфана Баторыя, а Таццяна Вілімовіч пераўтварылася ў антрэпрэнёрку Саламею Дэшнер. Ролю Тызенгаўза ў каляндары сыграў Дзмітры Рубель, а Элізу Ажэшка прадставіла Таццяна Абленс.

12 вобразаў з гісторыі горада прадставілі акторы ў каляндары Гродзенскага драмтэатра.

Усе вобразы для каляндара можна ўбачыць
тут.
127 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 11:27:00
Арыгінальнае палотнішча харугвы часоў караля Жыгімонта ІІІ Вазы (1587−1632) зараз захоўваецца ў Музеі войска польскага ў Варшаве. Рэканструкцыя харугвы прадстаўлена ў экспазіцыі Новага замку ў Гродне.

Шылі гарадзенскую харугву з шоўку блакітнага колеру. Па краях палотнішча было аздоблена стужкамі: жоўта-блакітнай з трох бакоў і малінавай па чацвёртым. На выяве гербавага шчыта месціўся рыцар-вершнік у бела-малінавым убранні. Адметныя ад класічнага ўзору «Пагоні» колеры разам з каляровымі характарыстыкамі ўсёй харугвы выконвалі ідэнтыфікацыйную функцыю.

На шчыце рыцар нёс крыж Гедымінавічаў. Вакол герба — надпіс па перыметры квадрата на лацінскай мове: Sigismundus III Dei Gratia Rex Poloniae Magnus Dux Litvaniae (Жыгімонт III, з Божай ласкі, кароль польскі, вялікі князь літоўскі). Справа ад герба — малінавая разетка з назвай павета.

Яшчэ больш цікавостак пра Гарадзенскую харугву, можна даведацца тут.
187 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-03 11:27:00
А вы ведаеце, дзе ў Гродне была піўнуха "У Хрыста за пазухай"?

Сёння гэта можа падацца фантастыкай, але некалі ў 1970-х на бернардынскім пагорку, зусім побач з касцёлам і кляштарам, адкрылі сціплы "Кафетэрый" (а па факце проста піўнушку. Выглядае, што гэта мог быць элемент змагання з рэлігіяй, бо былы бернардынскі касцёл быў тады адзіным дзейсным у Гродне, дзе ўвесь час быў святар.

Пагорак жа акрамя барчыка "ўпрыгожвалі" яшчэ "ідэалагічна правільныя" надпісы пра Леніна, савецкі народ і кастрычнік.

Больш фотак з гэтага месца ў 1970-х - у нашым інстаграме. Падпісвайцеся!
163 views08:27
Адкрыць / каментаваць