Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-07-21 11:27:02
У ліпені 1802 года рускі імператар Аляксандр І зацвердзіў герб Літоўска-Гродзенскай губерніі. У верхняй частцы шчыта размяшчалася выява герба “Пагоня”, у ніжняй - зубр.

У 1845 годзе герб змянілі і на шчыце застаўся толькі залаты зубр. Шчыт быў увенчаны імператаскай каронай і абкружаны залатым дубовым лісцем з Андрэеўскай стужкай.
312 viewsedited  08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 11:27:00
Яшчэ адзін сціплы дамок - і яшчэ адна гісторыя з даўняга Гродна.

Кірава № 35А – флігель дома Кірпачова. Збудаваны на мяжы ХІХ і ХХ ст. на месцы флігеля дома Патоцкага, магчыма будынак змяшчае ў сваім аб’ёме старыя канструкцыі.

У канцы XVIII ст. на гэтым месцы стаяла мураваная афіцына генерала кароннай артылерыі Станіслава Шчаснага Патоцкага. Яго драўляная сядзіба стаяла на месцы сучаснага дома на Маркса № 32 (гэта насупраць Дома сувязі, дзе сёння крамка “Каўбасны буцік”).

Дарэчы, Патоцкі гэта такі ўзорны гістарычны антыгерой для сучасных палякаў: прарасійскі палітык, удзельнік таргавіцкай канфедэрацыі, здраднік, якога суд касцюшкаўскага паўстання прыгаварыў да смерці і страты ўсіх пасад, тытулаў і маёмасцяў. Зрэшты, паколькі пастаўнне Касцюшкі была задушана, нічога гэтага Патоцкага не клапаціла.

У пач. ХІХ ст. двор належаў дачцэ Станіслава Патоцкага Людвіцы, якая ў 1793 г. выйшла замуж за Юзафа Дамініка Касакоўскага. У 1815 г. “дом графіні Касакоўскай” быў прыстасаваны пад часовы шпіталь для вайскоўцаў.

У 1833 г. драўляны дом з мураваным флігелем належаў ратману магістрата Яну Палюце. Гэтыя будынкі згарэлі падчас пажара 1885 г. Вось пасля пажару і з’явіўся сённяшні домік на Кірава 35А.

Крыніца: Фэйсбук Мечыслава Супрона
223 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 11:27:01
305 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 11:27:01 Дамінікане, францысканцы, брыгіткі, аўгустыны, езуіты, кармеліты… У павуцінні гэтых дзіўных назваў блытаюцца многія, хто пачынае цікавіцца гісторыяй ці архітэктурай Беларусі. Выходзім у цэнтр Гродна, а тут касцёлы і манастыры таямнічых брыгітак, заможных і адукаваных езуітаў, рэлігійных ды прадпрымальных бернадзінцаў.

Усе яны маліліся, здзяйснялі паломніцтвы, прымалі новых паслушнікаў, арганізоўвалі богаслужэнні. І ва ўсіх было сваё адзенне, абрады, распарадак дня і нават харчаванне.

Мы зрабілі для вас гайд па ўсіх каталіцкіх ордэнах, якія некалі працавалі ў Гродне. З яго вы можаце даведацца, што ад іх засталося (ад некаторых - цэлыя кварталы забудовы, ад іншых - амаль і ўспамінаў не засталося).

ЧЫТАЦЬ ГАЙД

Калі вам падабаецца, што робіць наш канал, калі ласка, падтрымайце нас, набыўшы нам кубачак кавы. Рэдактары загадзя кажуць вам дзякуй!
1.6K views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 11:27:02
Рускі мастак і архітэктар Віктар Васняцоў, вядомы большасці як аўтар твораў паводле рускіх народных казак. Таксама мастак распісваў храмы і маляваў іконы. Фрагмент адной з яго прац можна ўбачыць у гродзенскай Каложскай царвке.

У нішы паўночнай сцяны Каложы размяшчаецца фрагмент мазаікі “О тебе радуется…” Віктара Васняцова. На фрагменце мазаікі якая захавалася, выяўлены прападобныя Феадосій Пячэрскі, Сергій Раданежскі, Серафім Сароўскі і Нестар Летапісец.

Калісці гэтая мазаіка размяшчалася ў саборы Аляксандра Неўскага ў Варшаве. Буйныя мазаічныя кампазіцыі былі галоўным упрыгожаннем гэтага храма. Але сабор разбурылі ў 1926 годзе.
254 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 11:27:02
207 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 11:27:01 30 гадоў таму памёр Аляксей Карпюк. Вось 9 фактаў пра знакамітага гродзенца

Гродзенец, пісьменнік, партызан, сябра Васіля Быкава. Адным словам - гонар і сумленне нашага гораду. Пра Карпюка напісана нямала, мы падамо толькі некалькі цікавых фактаў пра гэтага чалавека.

https://telegra.ph/karpyuk-30-07-14
324 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 11:27:02
Добрых кніг, у тым ліку па гісторыі Гродна, многа, але дзе ўзяць час каб усе прачытаць? Адзін са спосабаў - аўдыёкнігі. Слухаеш сабе ў час шпацыру ці паездкі і, лічы, робіш дзве справы адразу.

Па гісторыі Гродна цяпер можна паслухаць выдатную “кішэнную” версію - «Под крылом Коложи». Кніжачка ўжо не новая, бо ажно 2014 года, але раптам вы не чыталі?

Спампаваць файлы mp3 або кнігу цалкам у pdf

Імя аўтара - Андрэй Павач - гэта псеўданім, пад якім хаваюцца два іншыя Андрэі, добравядомыя гродзенскія гісторыкі. У невялікай (200 старонак) кніжачцы, яны расказваюць гісторыю Гродна ад 1180-х гадоў (будаўніцтва Каложскай царквы) да канца 1980-х - і ўся гісторыя падаецца праз прызму Каложы і яе лёсаў: разбурэнняў, запусценняў, адбудоваў, перадачы пад філіял музея атэізму (!), вяртання вернікам.

Кніга атрымалася такім вельмі літаратурным сінтэзам асноўных звестак з гісторыі горада, таму параіць яе можна ўсім, асабліва тым, хто гісторыю ведае не так добра - будзе яшчэ цікавей чытаць.

Праўда, крытыкі ў кнігі таксама ёсць. Самы вядомы - прафесар Аляксандр Краўцэвіч, які называе выданне “цалкам няўдалым як з навуковага, так і з літаратурнага погляду”. Калі цікава, чым так расчаравала кніга шаноўнага прафесара - рэцэнзія ёсць у інтэрнэт-архіве.
228 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 11:27:01
“Чортава кола” у Каложскім парку

Сёння гродзенскае кола агляду размяшчаецца ў парку Жылібера. Але першае кола агляду ў Гродне ўсталявалі яшчэ ў 1970-х гадах ў Каложскім парку, тады ён называўся “Парк імя 40-годдзя ЛКСМБ”, а кола атрымала назву “Чортава”

“Чортава кола” было вышынёй 30 метраў. Кабінкі не закрываліся і дрыжалі пры пад’ёме. Кола працавала каля 10-ці гадоў, а потым яго закрылі і у канцы 1980-х дэмантавалі. У чыноўнікаў былі думкі перанесці яго ў раён вуліцы Курчатава. Там нават падрыхтавалі падпоркі, але потым перадумалі.

Фота: oldgrodno.by
261 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 11:27:01
Ёсць у Гродне такія аб’екты, якія нібыта кожнаму вядомыя, а як спытаць падрабязней, то аказваецца, што толкам ніхто нічога пра іх і не ведае.

Сярод іх - так званая Лесвіца закаханых ці Лесвіца кахання. Хто не чуў баек, нібыта па ёй шпацыравалі паны і паненкі яшчэ ў часы каралёў і князёў. Вядома, гэта лухта. Хаця наогул, баек і версій мноства - варта толькі Гродзенскі форум пачытаць.

Насамрэч жа раней лесвіцы там не было - былі сціплыя драўляныя прыступкі, што ўпіраліся ў чыйсці прыватны дом, бо ўвесь бераг Нёмана ўнізе быў забудаваны. Шырокая дыхтоўная лесвіца з’явілася толькі ў 1930-х, калі польскія вайскоўцы ўмацоўвалі замкавую гару (тая пачала асыпацца) і ўладкоўвалі бульвары ўздоўж ракі. Дадаткам да гэтых бульвараў і мела быць лесвіца ад замкаў да берага.

Лесвіцу ў выніку адкрылі ў канцы 1934 года. Але былая яна “лысай” - зусім як сёння. Дрэвы, хмызнялі і перадусім бетонныя вазоны для кветак - усё, што сёння ўзгадваюць гродзенцы - з’явілася пазней. Вазоны, вядома, былі часткай познесталінскай архітэктуры. Але асаблівую рамантыку і прыгажосць навадала лесвіцы ўжо ў 1990-я, як ні дзіўна, яе занядбанасць. Там і закаханыя сустракаліся, і падпітага выгляду мужчыны вялі свае размовы, і проста кампаніі, больш ці менш гопніцкія, лузгалі семкі.

У 2005 годзе ўсе дрэвы ля лесвіцы высеклі, а праз нейкі час і саму лесвіцу развалілі, замяніўшы новай. Але, здаецца, у папулярнасці сваёй папярэдніцы яна саступае. Цікава, чаму?

Больш падрабязна пра Лесвіцу кахання + СТАРЫЯ ФОТА

На фота - від лесвіцы зімой 2002
273 views08:27
Адкрыць / каментаваць