Get Mystery Box with random crypto!

Рускі мастак і архітэктар Віктар Васняцоў, вядомы большасці як | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Рускі мастак і архітэктар Віктар Васняцоў, вядомы большасці як аўтар твораў паводле рускіх народных казак. Таксама мастак распісваў храмы і маляваў іконы. Фрагмент адной з яго прац можна ўбачыць у гродзенскай Каложскай царвке.

У нішы паўночнай сцяны Каложы размяшчаецца фрагмент мазаікі “О тебе радуется…” Віктара Васняцова. На фрагменце мазаікі якая захавалася, выяўлены прападобныя Феадосій Пячэрскі, Сергій Раданежскі, Серафім Сароўскі і Нестар Летапісец.

Калісці гэтая мазаіка размяшчалася ў саборы Аляксандра Неўскага ў Варшаве. Буйныя мазаічныя кампазіцыі былі галоўным упрыгожаннем гэтага храма. Але сабор разбурылі ў 1926 годзе.