Get Mystery Box with random crypto!

Добрых кніг, у тым ліку па гісторыі Гродна, многа, але дзе ўзя | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Добрых кніг, у тым ліку па гісторыі Гродна, многа, але дзе ўзяць час каб усе прачытаць? Адзін са спосабаў - аўдыёкнігі. Слухаеш сабе ў час шпацыру ці паездкі і, лічы, робіш дзве справы адразу.

Па гісторыі Гродна цяпер можна паслухаць выдатную “кішэнную” версію - «Под крылом Коложи». Кніжачка ўжо не новая, бо ажно 2014 года, але раптам вы не чыталі?

Спампаваць файлы mp3 або кнігу цалкам у pdf

Імя аўтара - Андрэй Павач - гэта псеўданім, пад якім хаваюцца два іншыя Андрэі, добравядомыя гродзенскія гісторыкі. У невялікай (200 старонак) кніжачцы, яны расказваюць гісторыю Гродна ад 1180-х гадоў (будаўніцтва Каложскай царквы) да канца 1980-х - і ўся гісторыя падаецца праз прызму Каложы і яе лёсаў: разбурэнняў, запусценняў, адбудоваў, перадачы пад філіял музея атэізму (!), вяртання вернікам.

Кніга атрымалася такім вельмі літаратурным сінтэзам асноўных звестак з гісторыі горада, таму параіць яе можна ўсім, асабліва тым, хто гісторыю ведае не так добра - будзе яшчэ цікавей чытаць.

Праўда, крытыкі ў кнігі таксама ёсць. Самы вядомы - прафесар Аляксандр Краўцэвіч, які называе выданне “цалкам няўдалым як з навуковага, так і з літаратурнага погляду”. Калі цікава, чым так расчаравала кніга шаноўнага прафесара - рэцэнзія ёсць у інтэрнэт-архіве.