Get Mystery Box with random crypto!

“Чортава кола” у Каложскім парку Сёння гродзенскае кола агл | 🇺🇦 Hrodna 11:27

“Чортава кола” у Каложскім парку

Сёння гродзенскае кола агляду размяшчаецца ў парку Жылібера. Але першае кола агляду ў Гродне ўсталявалі яшчэ ў 1970-х гадах ў Каложскім парку, тады ён называўся “Парк імя 40-годдзя ЛКСМБ”, а кола атрымала назву “Чортава”

“Чортава кола” было вышынёй 30 метраў. Кабінкі не закрываліся і дрыжалі пры пад’ёме. Кола працавала каля 10-ці гадоў, а потым яго закрылі і у канцы 1980-х дэмантавалі. У чыноўнікаў былі думкі перанесці яго ў раён вуліцы Курчатава. Там нават падрыхтавалі падпоркі, але потым перадумалі.

Фота: oldgrodno.by