Get Mystery Box with random crypto!

Ёсць у Гродне такія аб’екты, якія нібыта кожнаму вядомыя, а як | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Ёсць у Гродне такія аб’екты, якія нібыта кожнаму вядомыя, а як спытаць падрабязней, то аказваецца, што толкам ніхто нічога пра іх і не ведае.

Сярод іх - так званая Лесвіца закаханых ці Лесвіца кахання. Хто не чуў баек, нібыта па ёй шпацыравалі паны і паненкі яшчэ ў часы каралёў і князёў. Вядома, гэта лухта. Хаця наогул, баек і версій мноства - варта толькі Гродзенскі форум пачытаць.

Насамрэч жа раней лесвіцы там не было - былі сціплыя драўляныя прыступкі, што ўпіраліся ў чыйсці прыватны дом, бо ўвесь бераг Нёмана ўнізе быў забудаваны. Шырокая дыхтоўная лесвіца з’явілася толькі ў 1930-х, калі польскія вайскоўцы ўмацоўвалі замкавую гару (тая пачала асыпацца) і ўладкоўвалі бульвары ўздоўж ракі. Дадаткам да гэтых бульвараў і мела быць лесвіца ад замкаў да берага.

Лесвіцу ў выніку адкрылі ў канцы 1934 года. Але былая яна “лысай” - зусім як сёння. Дрэвы, хмызнялі і перадусім бетонныя вазоны для кветак - усё, што сёння ўзгадваюць гродзенцы - з’явілася пазней. Вазоны, вядома, былі часткай познесталінскай архітэктуры. Але асаблівую рамантыку і прыгажосць навадала лесвіцы ўжо ў 1990-я, як ні дзіўна, яе занядбанасць. Там і закаханыя сустракаліся, і падпітага выгляду мужчыны вялі свае размовы, і проста кампаніі, больш ці менш гопніцкія, лузгалі семкі.

У 2005 годзе ўсе дрэвы ля лесвіцы высеклі, а праз нейкі час і саму лесвіцу развалілі, замяніўшы новай. Але, здаецца, у папулярнасці сваёй папярэдніцы яна саступае. Цікава, чаму?

Больш падрабязна пра Лесвіцу кахання + СТАРЫЯ ФОТА

На фота - від лесвіцы зімой 2002