Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-06-23 11:27:02
Самы стары арган Беларусі знаходзіцца ў Гродне!

Гэта інструмент 1750 (!) года, які ўсталяваны ў касцёле Маці Божай Анёльскай (Францішканскім). Пабудаваў яго майстар Мацей Краеўскі з Усходняй Прусіі. Вядома, што яго двойчы грунтоўна рамантавалі ў 1884 і 1988 гадах. Дробных жа рамонтаў у адным ХІХ стагоддзі было яшчэ тры.

Нягледзячы на ўсе гэтыя рамонты і перабудовы, ад арыгінальнага аргана засталося некалькі соцен труб з гістарычнай маркіроўкай, а шэраг рэгістраў большай часткай складзены з гістарычных рэгістраў.

Познебарочны праспект аргана (яго фасад) багата ўпрыгожаны драўлянай разьбой і фігурамі анёлаў ды цара Давіда. Постаць Давіда - папулярны матыў аздаблення арганаў. Звычайна ён трымае ў руках арфу, ці дакладней кінору. Гэты Давід, наколькі вядома, трымаў у правай руцэ ліру. Але яна не захавалася.

У 2014-м, пасля грунтоўнай рэстаўрацыі, арган упершыню за доўгія гады зайграў. Паслухаць яго можна ў час службы або на сёлетнім цыкле бясплатных канцэртаў, якія будуць праходзіць кожны чацвер з 23 чэрвеня па 4 жніўня.

Крыніца: кніга “Арганы Беларусі” / argany.by
683 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 11:27:01
22 чэрвеня 1941 года нацысцкія войскі напалі на Савецкі саюз. Амаль праз два гады, Другая сусветная вайна вернулася на беларускія землі.

У той час, побач з вёскай Караліно знаходзіўся вайсковы аэрадром. Там, з кастрычніка 1939 года базавалася 10-я асобная авіяэскадрылля памежных войскаў НКУС.

Калі раніцай 22 чэрвеня склад эскадрыллі па баявой трывозе прыбыў на аэрадром, то ўбачыў, што яго практычна не існуе. Самалёты, якія знаходзіліся на палявых пляцоўках, нямецкія войскі знішчылі альбо захапілі.

Самалёты Р-10, якія паспелі падняцца ў паветра да бамбардавання, былі не прадназначаны для паветраных баёў. Яны былі разведвальныя, таму з палёта таксама не вернуліся.
217 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 11:27:02
У гэты дзень, 21 чэрвеня 1741 года, у Ліёне нарадзіўся Жан Эмануэль Жылібер. Менавіта ён заклаў у Гродне батанічны сад.

У Гродна Жылібер прыехаў па запрашэнні Антонія Тызенгаўза. Верагодна, прыняццю такой прапановы спрыяла нядаўняе банкруцтва. У Ліёне па замове гарадской адміністрацыі Жылібер стварыў батанічны сад. У гэты праект ён уклаў асабістыя грошы. Горад абяцаў кампенсаваць выдаткі, але гэтага Жылібер так і не дачакаўся. Прапанова паехаць у Гродна і кантракт на 10 гадоў давалі яму новы шанец на працу і дастатак.

1 жніўня 1775 года Жылібер выправіўся з Ліёна ў Гродна. Па дарозе ён заязджаў пагасцяваць да сяброў, таму да месца прызначэння дабраўся толькі пад канец году. Яго адразу зцягнула ў вір дзейнасці. Найбольш вядомым праектам Жылібера ў Гродне стаў каралеўскі батанічны сад. За шэсць гадоў на яго тэрыторыі ўдалося сабраць калекцыю ў 2000 відаў жывых раслін з розных частак свету і розных кліматычных зонаў.

Фота: Grodno.in
306 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 11:31:03
Як вось гэтая сціплая бутэлечка бельгійскага піва звязаная з Гродна?

Гэта Westvleteren 12, які многія піўныя гурманы лічаць адным з найлепшых піваў у свеце. І яго рэцэпт прыдумаў гродзенец Мацвей Шафранскі (на групавым фота - справа, здымак зроблены ў час навучання ў рамеснай школе ў Гродне).

Шафранскі да пачатку Другой сусветнай перабраўся з Гродна ў Бельгію. Гэтым, магчыма, і выратаваўся ад халакосту. У Бельгіі ён навучаўся на машынабудаўніцтве і хімічных даследаваннях і неяк патрапіў у манастыр святога Сыкстуса ў Вэствлетэране. Там ён мадыфікаваў мясцовы рэцэпт і ў 1940 годзе ўпершыню зварыў "Westvleteren 12".

Сёння гэта піва можна набыць афіцыйна толькі ў тым самым манастыры. Або ў перакупаў, але розніца ў цане можа быць у 5-7 разоў!

Паводле Hrodna.life

З.Ы. Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць здароўю
220 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 11:27:02
Вы ведаеце хто такі Анатолій Тызенгаўз?

Мы таксама не ведаем, але ў гродзенскім гарвыканкаме напэўна змогуць адказаць на гэтае пытанне. Ужо паўгода на афіцыйным сайце ў раздзеле “Грамадскія абмеркаванні” адрас Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва пазначаюць як “пл. Анатолія Тызенгаўза”, а часам плошча пераўтвараецца ў “вуліцу Анатолія Тызенгаўза”.

У сваім канале мы ўжо ўзгадвалі пра асобу Тызенгаўза, толькі Антонія

Чытайце тут

Крыніца: Urban Hrodna
136 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 11:27:02
Калі казаць пра Станіслава Аўгуста Панятоўскага, то ўсе адразу ўзгадаюць, што гэта апошні кароль Рэчы Паспалітай.

Але, што яшчэ вядома пра караля, які неаднаразова быў у Гродне і пакінуў тут тры рэзідэнцыі.
318 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 11:27:01
Сярод сённяшніх назваў гродзенскіх вуліц ёсць адна, якая носіць назву ў гонар… невядомай асобы. Прынамсі, ніхто з краязнаўцаў не можа патлумачыць, хто такі Пучкоў.

Ёсць верагоднасць, што хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра аднаго з савецкіх жаўнераў, што загінуў у 1939 годзе і тады ж атрымаў “сваю” вуліцу. Пасля Другой сусветнай савецкую назву, верагодна пакінулі, але на саму постаць забыліся.
246 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 11:27:01
Яшчэ ў 1960-х гадах ХХ стагоддзя праз дарогу ад Брыгіцкага кляштара на вуліцы Карла Маркса знаходзілася вежа-званіца.

Нажаль, да нашых дзён, яна не захавалася. Але на думку гісторыкаў, гэта адзіная гарадская званіца якую можна аднавіць. Бо захавалўся і быў закансерваваны яе фундамент.

P.S. Па адной з легенд, пад вуліцай Карла Марска існуе падземны ход ад былой званіцы да кляштара.
366 viewsedited  08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 11:27:01
Ці ведалі вы, што ў будынку ратушы на рынкавай плошчы ў 1930-х гадах размяшчаўся салон Ford Motors. А частку паркоўкі ўздоўж сквера яны выкарыстоўвалі як шоўрум для сваіх аўтамабіляў. Гэта бачна на фотаздымках міжваеннага перыяду.

У Гродне прадавалі еўрапейскі варыянт аўтамабіля Ford Model A Town Sedan 1931 года. Іх выраблялі на заводах ў Аргентыне, Канадзе, Даніі, Францыі, Германіі, Італіі і Японіі да 1932 года.

Крыніца: autogrodno.by
291 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 11:27:01
“Посмотрите-ка, коллега, какой на Земле яркий свет, в том месте, где город Гродно находится! Это, должно быть, громадный пожар. Вероятно, горит целый город”, - так Антон Чэхаў пісаў пра вялікі пажар у Гродне які здарыўся 10 чэрвеня 1885 года.

Пажар пачаўся каля 9 гадзін раніцы ў густа забудаваным яўрэйскім раёне «Школьны двор». Моцны вецер і сухое надвор’е дазволілі агню хутка перакінуцца на суседнія будынкі і распаўсюдзіцца на ўсе цэнтральныя вуліцы горада.

У пажарных былі ўсяго тры вадакачкі і пяць бочак. Пазней пажарныя вымушаныя былі бегаць за ёй да Нёмана. Увечары на цягніку ў Гродна прыбылі пажарныя з Беластоку. Да якога далучыўся атрад віленскай пажарнай каманды. На дапамогу адправіліся гродзенскія салдаты, але і гэтага было недастаткова.

Пажар бушаваў да чацвёртай гадзіны ночы. Раніцай горад нагадваў «выгарэлую афрыканскую пустыню». Канчатковая ліквідацыя пажару заняла яшчэ чатыры дні.

Крыніца: Hrodna.life
293 views08:27
Адкрыць / каментаваць