Get Mystery Box with random crypto!

22 чэрвеня 1941 года нацысцкія войскі напалі на Савецкі саюз. | 🇺🇦 Hrodna 11:27

22 чэрвеня 1941 года нацысцкія войскі напалі на Савецкі саюз. Амаль праз два гады, Другая сусветная вайна вернулася на беларускія землі.

У той час, побач з вёскай Караліно знаходзіўся вайсковы аэрадром. Там, з кастрычніка 1939 года базавалася 10-я асобная авіяэскадрылля памежных войскаў НКУС.

Калі раніцай 22 чэрвеня склад эскадрыллі па баявой трывозе прыбыў на аэрадром, то ўбачыў, што яго практычна не існуе. Самалёты, якія знаходзіліся на палявых пляцоўках, нямецкія войскі знішчылі альбо захапілі.

Самалёты Р-10, якія паспелі падняцца ў паветра да бамбардавання, былі не прадназначаны для паветраных баёў. Яны былі разведвальныя, таму з палёта таксама не вернуліся.