Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-06-09 11:27:01
Гродна адным з першых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага атрымаў права на самакіраванне. Раней за яго магдэбургскае права атрымалі толькі Вільня і Берасце. Асаблівы юрыдычны статус горада сведчыў пра значную ролю тагачаснага гарадскога насельніцтва ў эканамічным, культурным і палітычным жыцці дзяржавы.

Глядзіце новую падборку ілюстрацый і фактаў з гісторыі гродзенскага магістрата.

Крыніца: Hrodna.life
228 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 11:27:00
«С каждым годом всё больше туристов посещают Гродно — один из древнейших городов Белоруссии» — так пісалі пра наш горад на вокладцы камплекту паштовак 1979 года.

Яны былі даволі папулярныя і ў некаторых гродзенцаў дагэтуль захаваліся дома. Праўда, рэдка ў поўным камплекце ;)

Цікава, што тады на паштоўкі фатаграфавалі перадусім дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў савецкай улады: кінатэатр, санаторый, паштамт, вайсковыя помнікі і г.д. Даўняга Гродна было на здымках зусім трошкі.

У апісанні паштовак турыстам, каб больш даведацца «об историческом прошлом города и его настоящем дне, об огромных успехах, социально-культурных преобразованиях, произошедших здесь за годы Советской власти», раілі азнаёміцца з экспазіцыяй гісторыка-краязнаўчага музея.
278 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 12:27:01 Не адной толькі мясцовай гісторыяй жыве беларускі сегмент Telegram

Прапануем вам спіс цікавых і карысных каналаў, на якія падпісаныя самі. Тут і беларуская мова, і літаратура, і падкасты з відэа: кожны знойдзе штось цікавае!

@poshtabel — Беларусь на старых паштоўках і фотакартках.

@volnajamova — платформа, дзе актыўныя карыстальнікі беларускай мовы сустракаюцца з тымі, хто толькі вучыцца гаварыць па-беларуску. У невялікіх групах і ўтульнай атмасферы мы размаўляем на цікавыя тэмы.

@pad_piva — падкаст, у якім тры дзяўчыны чытаюць белліт і смешна разважаюць на гэты конт пад піва

@supermova — энцыклапедыя годных асоб і падзей Беларусі. Анлайн гутаркі і разыгранкі, афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемстваў, правілы тарашкевіцы і лацінкі.

@la_tsmok — канал з відэакантэнтам па-беларуску. Каманда праекта рэгулярна цешыць сваіх гледачоў перакладамі й агучкамі фільмаў і серыялаў па-беларуску, можна паглядзець як навінкі, так і ўжо вядомыя стужкі.

@belarusianfables — падкаст з цікавымі байкамі пра беларусаў для беларусаў. Аўтар распавядае пра розныя мясціны, асобы і рэчы.
184 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 11:27:00
Стэрэатып "мы беларусы - мірныя людзі" моцна засеў у нашых галовах. Але ж былі і зусім не мірныя эпізоды ў нашай гісторыі.

87 гадоў таму, 7 чэрвеня 1935 года, у Гродне пачаўся самы вядомы жыдоўскі пагром. Ён доўжыўся тры дні, выбілі шыбы ў 183 дамах і 85 крамах. У марадзёрстве ўдзельнічалі нават дзеці. Паліцыянты нічога не рабілі, каб спыніць беспарадкі. Загінулі два чалавекі, дзясяткі былі моцна збітыя.

Пачалося ўсё са спрэчкі на танцах. Уладзіслаў Кушч па мянушцы "марак" паспрачаўся на вечарыне з двума яўрэямі (прычынай была дзяўчына). Спрэчка перарасла ў панажоўчыну, Кушча паранілі і ён неўзабаве памёр у шпіталі. Пахаванне хлопца пераўтварылася ў шавіністычнае бязладдзе і пагром.

Пазней польскія ўлады забаранілі распаўсюджваць інфармацыю аб падзеі. Нават канфіскавалі нумар газеты «Dziennik Kresowy», бо ў ім быў надрукаваны спіс ахвяр.

Восенню былі суды: забойцаў Кушча пасадзілі на 12 і 2 гады, а пагромшчыкі, хоць і былі асуджаныя, у турму ў выніку не патрапілі.

Падрабязнасці: harodnia.com
241 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 23:27:01
Ці ведаеце вы, як называліся першыя гродзенскія біт-гурты?

Калі не, то раім паглядзець новае відэа, у якім краязнаўца Віктар Саяпін распавядае пра назвы гродзенскіх гуртоў 1960-х гадах.

Калі не бачылі папярэдняе відэа, то самы час паглядзець.
А таксама дзяліцеся відэа з сябрамі і запрашайце далучыцца да Telegram-канала Радыё "Harodnia".
134 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 11:27:01
Бацька і сын Нохум і Лазар Старавольскія з заможнай яўрэйскай сям'і ў 1894 годзе заснавалі ў Гродне невялікую слесарскую майстэрню. Яно размяшчалася на сучаснай вуліцы Маладзёжнай.

Невялікае прадпрыемства змагло перажыць Першую сусветную і Савецка-польскую вайну. У сярэдзіне 1920-х гадоў пры заводзе ўжо працавала крама Старавольскіх, дзе прадавалі ровары нямецкай фірмы «Durkopp» і іншых марак, швейныя машынкі «Pfaff», «Omega» і іншыя.

Неўзабаве янs пачалі вырабяць свае ровары. Гродзенскія ровары “Нёман” па сваёй канструкцыі былі якаснымі копіямі найлепшых нямецкіх мадэляў, такіх як «Durkopp», але з некаторымі адрозненнямі.

У сярэдзіне 1930-х гадоў на прадпрыемстве працавала каля 100 чалавек. Гродзенскія ровары карысталіся папулярнасцю не толькі ў Гродне, але і на тэрыторыі Заходняй Беларусі, сярод паштальёнаў і вайскоўцаў.
Сёння ровар “Нёман” можна знайсці ў калекцыянераў. А цана за яго на інтэрнэт аўкцыёне, больш за 5,5 тыс. рублёў.

Крыніца: Hrodna.life
191 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 12:27:03
Школа № 6 — самая старая школа ў Гродне. Быў час калі ў ёй размяшчалася адразу тры школы. А ў часы нямецкай акупацыі ў будынку ўвогуле выраблялі зброю.

Яе пабудавалі ў перыяд з 1925 па 1929 гады на вуліцы Ліпавай (сёння Гарнавых). Афіцыйна школа называлася «Szkoła powszechna nr 7 im. S. Żeromskiego» (Агульнаадукацыйная школа № 7 ім. С. Жэромскага). З прыходам Чырвонай Арміі ў 1939 годзе школы ў Гродне былі рэарганізаваны паводле савецкай сістэмы. Школа № 7 пераўтварылі ў рускую няпоўную сярэднюю школу № 6.

Падчас нямецкай акупацыі школа была зачынена і ператворана ў фабрыку па выпуску і рамонце нямецкай зброі. У 1947−48 годзе тут працавала адразу некалькі школ: беларускамоўная № 9 на першым паверсе, рускамоўная № 6 на другім, рабочая школа № 2 працавала ў вячэрні час.

Крыніца: Hrodna.life
369 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 11:27:12 Літаральна праз пару гадзін адкрыецца доўгачаканы Дом рыбака - гандлёвы цэнтр "На Замкавай". Гэта рэдкі прыклад спробы аднавіць страчаны аб'ект "як было".

Пры гэтым, здавалася б выдатны праект выклікае вельмі розныя ацэнкі.

Блог Urban Hrodna пагутарыў з забудоўшчыкам, краязнаўцам і архітэктарамі - пра праект, дэталі і матэрыялы, плюсы і памылкі, гістарычнасць і прынцыпы ўзвядзення такой архітэктуры ў гарадах. Не забылі і пра скверык з паркоўкамі

Чытайце ўсё пра Дом рыбака тут https://telegra.ph/Adkryecca-bez-rybkі-Cі-patrehbny-goradu-gіstarychny-Dom-rybaka-06-03

І падпішыцеся на нашых сяброў: https://t.me/urbanhrodna
132 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 23:27:01
Гродзенскі заапарк - старэйшы ў Беларусі. Яго заснавалі ў 1927 годзе энтузіясты з Суполкі аматараў прыроды, якую ўзначальваў Ян Каханоўскі. На той момант выкладчык мужчынскай гімназіі імя Адама Міцкевіча.

Першапачаткова клеткі з жывёламі і птушкамі размясцілі ў гарадскім парку (сёння парк імя Жылібера). Але ў 1929 годзе пад заапарк вылучылі тэрыторыю былога велатрэка на вуліцы Станіславоўскай.

У 1936 годзе ў заапарку было больш за 400 жывёлаў. Таму ў 1937 годзе тэрыторыю заапарка пашырылі, набыўшы паўгектары зямлі ў кназёў Друцкіх-Любецкіх.

Падчас Другой сусветнай вайны, частку рэдкіх жывёлаў немцы вывезлі ў Кёнігсбергскі заапарк. Некаторую частку жывёлаў акупанты знішчылі. А ў 1942 годзе немцы растралялі заснавальніка гродзенскага заапарка Каханоўскага.

P.S. На фота жывёлы гродзенскага заапарка ў 1960-я гады. Тады ў заапарку жылі слон і белы мядзведзь (яго пудзіла сёння размяшчаецца ў экспазіцыі музея ў Новым замку).

Крыніца: harodnia.com
256 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 11:27:01
Сёння мы распавядзем 5 фактаў з гісторыі гродзенскай тытунёфай фабрыкі.

Глядзіце ілюстрацыі ад Telegram-канала "Hrodna 11:27". А таксама дзяліцеся з сябрамі і запрашайце іх далучыцца да нашага канала.

Крыніца: Hrodna.life
320 views08:27
Адкрыць / каментаваць