Get Mystery Box with random crypto!

Яшчэ адзін сціплы дамок - і яшчэ адна гісторыя з даўняга Гродн | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Яшчэ адзін сціплы дамок - і яшчэ адна гісторыя з даўняга Гродна.

Кірава № 35А – флігель дома Кірпачова. Збудаваны на мяжы ХІХ і ХХ ст. на месцы флігеля дома Патоцкага, магчыма будынак змяшчае ў сваім аб’ёме старыя канструкцыі.

У канцы XVIII ст. на гэтым месцы стаяла мураваная афіцына генерала кароннай артылерыі Станіслава Шчаснага Патоцкага. Яго драўляная сядзіба стаяла на месцы сучаснага дома на Маркса № 32 (гэта насупраць Дома сувязі, дзе сёння крамка “Каўбасны буцік”).

Дарэчы, Патоцкі гэта такі ўзорны гістарычны антыгерой для сучасных палякаў: прарасійскі палітык, удзельнік таргавіцкай канфедэрацыі, здраднік, якога суд касцюшкаўскага паўстання прыгаварыў да смерці і страты ўсіх пасад, тытулаў і маёмасцяў. Зрэшты, паколькі пастаўнне Касцюшкі была задушана, нічога гэтага Патоцкага не клапаціла.

У пач. ХІХ ст. двор належаў дачцэ Станіслава Патоцкага Людвіцы, якая ў 1793 г. выйшла замуж за Юзафа Дамініка Касакоўскага. У 1815 г. “дом графіні Касакоўскай” быў прыстасаваны пад часовы шпіталь для вайскоўцаў.

У 1833 г. драўляны дом з мураваным флігелем належаў ратману магістрата Яну Палюце. Гэтыя будынкі згарэлі падчас пажара 1885 г. Вось пасля пажару і з’явіўся сённяшні домік на Кірава 35А.

Крыніца: Фэйсбук Мечыслава Супрона