Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 16

2021-11-25 11:27:01 Ордэн баніфратраў - адзін з самых малавядомых каталіцкіх ордэнаў, якія мелі рэзідэнцыі ў Гродне. І, відаць, адзін з самых сціплых. З 1725 г. манахі мелі ў раёне так званага Кургана і вуліцы Дзям’янаўскай кавалак зямлі, на якім узвялі шпіталь і драўляны “кляштарык”.…
247 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 11:27:01
У 1568 годзе з-пад прэса друкарні Мацея Цюндта выйшла ягоная праца — вялікая гравюра Гродна, створаная паводле малюнкаў мастака Ганса Адэльгаўзера. Гродна стаў першым горадам ВКЛ, выява якога была надрукавана на падставе фактычных ведаў. Верагодна, Цюндт ніколі не быў на месцы падзей. Праз тое на гравюры прысутнічае шэраг недакладнасцяў.

Гравюра — сапраўдны гонар гарадзенцаў. Праўда, пабачыць яе арыгінальныя адбіткі можна толькі за мяжой.

Гравюра была надрукавана ў Германіі для еўрапейскага рынка. Невядома, ці трапіла частка накладу ў Вялікае княства Літоўскае, але і зараз арыгіналаў гэтай рэдкай гравіраванай панарамы ў межах краіны няма. 11 асобнікаў гравюры захоўваюцца ў музеях і бібліятэках розных еўрапейскіх дзяржаў.

У 2018 годзе мінская студыя Imago вырашыла выправіць гэтую гістарычную несправядлівасць. Адзін з асобнікаў нанова створанай гравюры падарылі гродзенскаму музею. Зараз яго можна пабачыць у экспазіцыі Старога замка.

Крыніца: Hrodna.life
219 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 11:26:59
У гродзенскіх кавярняў і цукерняў - даўнія традыцыі. Але калі сёння мы ходзім сагрэцца ў халодныя дні ў "Нашу каву", а з'есці абалдзенныя дэсерты ў "Какао", то куды хадзілі з такімі ж мэтамі гродзенцы 100 гадоў таму?

Аказваецца, прынамсі некаторыя месцы падтрымліваюць традыцыю і сёння. Кавярня-цукерня ад "Камунаркі" на вуглу Савецкай і Віленскай, знаходзіцца акурат на месцы адной з самых вядомых цукерняў міжваеннага Гродна.

У 1927 г. там адкрыў цукерню македонец Біса Пэйкаў, а каля 1930 г. яе выкупіў Мікалай Васілевіч і назваў "Orient". У тым жа 1930-м салодкія вырабы Васілевіча атрымалі залаты медаль на Сусветнай выставе ў Ніцы (Францыя). Васілевіч рабіў стаўку на экзатычныя слодычы: халву, грыльяж, рахат-лукум і чурчхелу. Сёння іх у Гродне не прадукуе ніхто.

Ну, а ў савецкі час там быў рэстаран "Беласток" - таксама легендарнае месца.
209 views08:26
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 11:27:01
15 гадоў таму радыкальна адрамантавалі Савецкую плошчу ў Гродне. Так, што яе праз год было ўжо не пазнаць. Здаецца, не так даўно тое і было, але ўжо таксама гісторыя.

Нашыя сябры з Hrodna.life сабралі шмат настальгічных фота старых сквераў на Савецкай ды пагутарылі з гродзенцамі пра атмасферу таго месца, страчаную назаўсёды.

Чытаць па-беларуску: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/starye-skvery-na-sovetskoj/

Чытаць па-руску: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/articles/starye-skvery-na-sovetskoj/

А ў вас ёсць успаміны, звязаныя са старым скверам на Савецкай? Напішыце ў каментарыях!
55 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 11:28:44
Гэты будынак звычайна называюць Домам Масонаў і рэзідэнцыяй архітэктара Джузэпэ Сака. Але гісторык Мечыслаў Супрон запэўнівае, што як мінімум пра Сака гэта няпраўда!

На яго думку, сапраўды дом Сака стаяў побач - на месцы дома №2 на Тэлеграфным завулку. І не захаваўся, бо быў драўляны.

Дарэчы, наконт драўлянага дому Сака на гэтым месцы аўтарам гэтага канала распавядаў Ігар Лапеха яшчэ 10 гадоў таму.

Што ж тады было ў мураванай рэзідэнцыі? У розныя гады: "детский приют", “дом христианского благотворительного общества”, Polskie towаrzystwo dobroczynnosci, дзіцячы дом №1, флюараграфія, корпус ГрДУ.

Пабудаваны ён быў толькі ў 1855 г. менавіта як дзіцячы прытулак хрысціянскага дабрачыннага таварыства. Спачатку будынак быў аднапавярховы. Другі паверх, што мае пэўныя неагатычныя рысы, дабудавалі ў 1874 г.

А масоны тады дзе былі? Насамрэч, маглі быць у абодвух месцах. Тым больш, многія запэўніваюць, што ўнутры рэзідэнцыі бачылі нямала намёкаў на таемнае таварыства - розных нібыта масонскіх сімвалаў.
203 views08:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-15 11:27:02
У гэты дзень у 1989 годзе гарадскі парк на вуліцы Ажэшка атрымаў афіцыйную назву. Яго назвалі ў гонар заснавальніка Жана-Эммануэля Жылібера, які ў XVIII ст. заклаў на гэтым месцы батанічны сад.

Сам Жылібер прыехаў у Гродна па запрашэнні Антонія Тызенгаўза. Ён выправіўся з Ліёна ў Гродна 1 жніўня 1775 года. Па дарозе ён заязджаў пагасцяваць да сяброў, таму да месца прызначэння дабраўся толькі пад канец году. Яго адразу зцягнула ў вір дзейнасці. Найбольш вядомым праектам Жылібера ў Гродне стаў каралеўскі батанічны сад. За шэсць гадоў на яго тэрыторыі ўдалося сабраць калекцыю ў 2000 відаў жывых раслін з розных частак свету і розных кліматычных зонаў.

Крыніца: Hrodna.life
329 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-14 11:27:01
Звярталі ўвагу на цікавы фрагмент турэмнай сцяны, які вылучылі колерам пасля аднаго з апошіх рамонтаў? Ужо шмат гадоў ён заўважны, але не кожны ведае, што гэта за пілястры.

Насамрэч, там была раней турэмная праваслаўная царква, а яшчэ раней за яе - брама з каравульнай, праз якую можна было патрапіць на тэрыторыю турмы.

У 1912 г. настаяцелем царквы быў а. Васіль Маісееў, а ў якасці псаломшчыкаў выступалі самыя арыштанты. У нядзельныя дні з 5 да 7 гадзін вечара вяліся размовы зняволеных з настаяцелем і настаўнікам гімназіі Марцінкоўскім пры дапамозе “светавых карцінак” і “чароўнага ліхтара” (маецца на ўвазе фотапраектар). Пра гэта піша гісторык Мечыслаў Супрон.
350 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 11:27:00 Мы не надта рэгулярна вядзем гэты канал, таму, калі любіце гісторыю Гродна і карцінкі - падпішыцеся на нас яшчэ і ў Instagram.

Старыя і сучасныя фота Гродна, цікавыя факты з гісторыі горада і важныя асобы з нашай мінуўшчыны. Усё гэта - на instagram.com/hrodna1127

Пастараемся даваць у IG іншы кантэнт чым тут, каб вы не сумавалі ;)
294 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 11:27:33
На вуліцы Васілька ёсць "дом лесарубаў". Прынамсі так часам называюць дом №14, дзе на фасадзе з нейкай невядомай прычыны вісяць сімвалічная сякера і тапары.

Маўляў, тут жылі цэлыя пакаленні такі рабацяг, вось і іхныя інструменты пасля іх засталіся - як напамін. Тым больш, гэты дэкор вісіць ужо даўно - у пачатку 1960-х ён ужо быў там.

Але аказалася, што ўсё гэта проста савецкая гарадская легенда. Высветліць праўду яшчэ ў 2016-м дапамог краязнаўца Віктар Саяпін.

«У дзяцінстве часта хадзіў міма гэтага дома, бо побач жылі мае дзядуля і бабуля. Дом на Васілька, тады Чапаева, у сярэдзіне 1960-х гг. паставілі на капрамонт. Частку, дзе зараз вiсяць прылады, тады дабудавалі i над акном прымацавалі інструменты дрэвасекаў. Яны нічога не сімвалізуюць, ніякія лесарубы там не жылі, проста стылізацыя».
376 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 11:27:02
У гэты дзень, 8 лістапада 1775 года ў Гродне адкрылі Медычную акадэмію.

Акадэмія была адкрыта па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза. Яе размясцілі ў спецыяльна ўзведзеным трохпавярховым будынку ў новым раёне Гарадніца. Арганізатарам і кіраўніком навучальнай установы быў Жан Эмануэль Жылібер.

У акадэміі было 3 аддзяленні на якіх навучаліся студэнты. Першае - падрыхтоўкі сучасных лекараў для гарадоў. Другое - падрыхтоўкі правінцыяльных лекараў і хірургаў. Трэцяе аддзяленне - павітух. Выкладалі ў акадэміі 5 выкладчыкаў, 2 фельчары і акушэрка.

У акадэміі размясцілі шпіталь на 60 ложкаў, анатамічны кабінет, музей, аптэку і бібліятэку. Акадэмія праіснавала да 1781 года. А пазней стала базай для стварэння медычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта.
446 views08:27
Адкрыць / каментаваць