Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2022-02-22 11:27:01
Ці памятаеце вы, што ў Гродне яшчэ не так даўно была сапраўдная конная міліцыя? Міліцыянты на конях патрулявалі горад 15 гадоў - з 1991 да 2006.

Гэта было адзінае такое падраздзяленне на ўсю краіну. Міліцыянты на конях патрулявалі лесапаркі, наберажныя, дачы, возера Юбілейнае ды іншыя адносна цяжкадаступныя месцы горада. Падраздзяленне скарацілі ў 2006 годзе, бо ўтрымліваць коней было надта дорага.

Пра гісторыю коннай міліцыі ў Гродне чытайце больш (і глядзіце больш фота) у нашым інстаграме. Не забудзьце на яго падпісацца!

А пра сучасную працу міліцыі, якой часта не атрымліваецца ганарыцца і якая сёння выклікае ў многіх не самыя прыемныя асацыяцыі, чытайце на нашым сяброўскім канале “Право имеют”. Там вы знойдзеце ўсё пра палітычны пераслед у Гродне.
229 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 11:27:01
Не толькі прафесійныя гісторыкі пішуць кнігі пра Гродна. Ананімны блогер-краязнаўца, які хавае сваю асобу пад псеўданімам "Яўген Аснарэўскі", выдаў чарговую кнігу.

На больш чым 300 старонках ён расказвае пра гарадскую эліту XVI-XVIII стст.

Сярод гісторый, згаданых у кнізе:
- гучнае палітычнае забойства,
- сямейныя сваркі каралеўскай пары
- інтрыгі князёў,
- апісанні фрывольных баляў з напаўголымі шляхцянкамі,
- падрабязнае апісання гродзенскага жыцця Стэфана Баторыя,
- біяграфіі дробных дваран ды іншае.

Аўтар адначасова выпусціў дзве версіі кнігі - на беларускай і на рускай мовах. У выданні 119 ілюстрацый, у тым ліку аўтарскія фота і малюнкі.

Электронную версію кнігі можна спампаваць бясплатна па-беларуску або на рускай мове.
239 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 13:37:00
Канал пра беларускую гісторыю

Гадавіны, старыя здымкі, дакументы, думкі гісторыкаў, менш і больш вядомыя факты.

@historyja
249 views10:37
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 11:27:01
Што елі каралі ў Гродне? Аказваецца, вустрыц!

Іх ракавіны знаходзілі археолагі ў час раскопак каля наднёманскай вежы (зараз на гэтым месцы “камяніца”) і ўздоўж палаца пад вокнамі Сталовай ізбы.

Пра гэтыя знаходкі напісала ў Фэйсбуку археолаг Наталля Кізюкевіч.

Вустрыцы ўжо ў канцы XVI ст. былі не проста вядомыя ў Рэчы Паспалітай. У партовых гарадах яны былі даступнымі для звычайных гараджан.

У XVII ст. вустрыцы былі вытанчанай стравай караля і магнатаў. Лічыцца, што цікавасць да іх з’явілася дзякуючы Людвіцы Марыі Ганзага Неверскай - жонцы спачатку Уладзіслава IV Вазы, а пасля яго смерці – Яна Казіміра.

Каралю пастаўлялі вустрыц з Гданьска. Перавозілі іх у бочках з марской вадой альбо ў кашах з марскімі водарасцямі. Вустрыцы пры адпаведным захоўванні маглі пражыць да 14 дзён.

У першай кулінарнай кнізе на польскай мове 1682 г. знаходзяцца два рэцэпты іх прыгатавання: свежыя з перцам і печаныя з алівай, соллю, перцам, таркаваным белым хлебам і пры канцы, калі зарумяняцца, спырскнутыя лімонам.
297 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 11:27:01
Паглядзіце, якія муралы на гістарычна-міфічную тэматыку пачалі з’яўляцца ў гарадах Беларусі. І падумайце, што можна было адлюстраваць у Гродне.

Муралы, паводле задумкі, павінны з’явіцца ў 10 гарадах. Гэта спроба творча пераасэнсаваць мясцовыя легенды і гісторыю.

У Пінску, напрыклад, выкарысталі эстэтыку эпохі “з варагаў у грэкі”, вобраз ракі ды падарожніка-гандляра, што і сёння можа завітаць у сталіцу Палесся.

У Мозыры ў мурале адлюстраваны ўнікальны “швейцарскі” рэльеф горада, маладосць горада і зноў жа рака (бачыце спасылку на пінскі мурал?).

У Бабруйску на мурале маюць быць Жар-птушка, Папараць-кветка і Дрэва жыцця. Прынамсі, нам так данеслі, бо праца яшчэ на этапе эскіза.

А што б такога магло з’явіцца ў Гродне? Які сюжэт, асоба ці падзея маглі б стаць асновай для мурала? Якія старадаўнія, яшчэ паганскія легенды ёсць у нашым горадзе? Ці можа варта паказаць кагосьці з пазнейшых стагоддзяў? Напішыце ў каментарыях. І мы абавязкова перадамо вашы ідэі людзям, адказным за гэты праект ;)
202 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-18 11:27:01
Гісторыя - яна не толькі пра часы дыназаўраў, вялікіх князёў, паўстанцаў ці партызанаў. Яна і пра зусім нядаўні час.

Наш сябар, краязнаўца і калекцыянер Андрэй Мялешка стаў госцем падкасту "Говорит Гродно". Атрымаўся вельмі цікавы выпуск пра гісторыю "злачных месцаў" горада.

Андрэй разам з вядучымі ўзгадаў "Уралачку", "Ластаўку", старую "Палубу", рэстаран "Зубр" (ён жа "Скаціна"), легендарныя "П'яны кут", "Батлейку" і "Віленскі". Мы слухалі не адрываючыся, чым і вам раім заняцца. Напрыклад, пакуль будзеце стаяць у заторах з-за закрыцця Румлёўскага мосту ;)

Усе эпізоды падкасту заўсёды можна знайсці тут.

З.Ы. У каментах можаце напісаць, ці злоўжывалі вы напоі ў тых легендарных гродзенскіх барах і кафэхах.

На фота: рэстаран "Зубр" на серыі паштовак 1974 года.
196 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-17 11:27:00
Сёння нават немагчыма ўявіць, што яшчэ 100 гадоў таму існавала нейкая вуліца, што вяла ад сённяшнага паба “Hops” (рэстаранчык на беразе Нёмана ў будынку былога каяковага клуба) наўпрост уверх да манастыра Раства Багародзіцы.

Зараз там проста яр, па сцяне якога нерэальна залезці наверх, ды падпорная сценка з не вельмі якаснай выявай нібыта гравюры Гродна. А да савецкіх часоў там была цэлая вуліца. А дакланей завулак, што называўся Пральны.

Так яго назвалі ад пральні прадпрымальнікаў Бадылькесаў. Двухпавярховы будынак Бадылькесаў бачна на ў цэнтры фота з драўляным мостам. Гэта, дарэчы, фота часоў Першай сусветнай, на ім па мосце едуць нямецкія павозкіэ

Завулак быў вельмі круты, больш падобны да вуліц Львова ці Мазыра, з іх перападамі рэльефу. Яго забудова моцна пацярпела ў час баёў 1943 года. А сам завулак засыпалі ў 1960-я, калі будавалі вуліцу Новазамкавую (сёння - Давыда Гарадзенскага). Ад яе застаўся толькі будынак пральні Бадылькесаў (зараз офісы) ды рэстаран на месцы байдарачнага клубу вайскоўцаў.
196 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 11:27:01
16 лютага 1894 года нарадзіўся Ян Каханоўскі - стваральнік гродзенскага заапарка.

Першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі заапарк паўстаў у Гродне ў 1927 годзе. Тады ён яшчэ не знаходзіўся на сённяшняй сваёй тэрыторыі. Ён размяшчаўся пры мужчынскай гімназіі, у якой працаваў Каханоўскі. Гэта быў сціплы заакуток з 17 відамі жывёл. Першым яго жыхаром лічыцца чорны бабёр, якога знайшлі параненым у наваколлі.

У 1930-м годзе заапарк пераехаў на сваё сённяшняе месца - закінуты велатрэк яшчэ царскіх часоў.

Другая сусветная вайна нанесла вялікую шкоду заапарку. Адныя жывёлы былі забіты, а іншыя вывезены ў Кёнігсберг. Калі перад вайной парк налічваў 400 асобін жывёл, то на момант вызвалення там не засталося ніводнага.

У гады вайны загінуў і заснавальнік заапарка. Ён аддаў жыццё за свайго сябра. Прачытайце гісторыю гэтага геройскага ўчынку. Рэальна, як у самым лепшым драматычным кіно!
189 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-13 11:27:02 Хіба не дзіўна, што мы нічога не чулі пра прывідаў Старога замка? Прывіды ёсць у Гальшанах, у Нясвіжы, а ў Гродне што? Аказваецца, 100 гадоў таму іх там было поўна!
У пачатку 1920-х гг. адна з гродзенскіх газет апублікавала артыкул “Таямніцы Гродзенскага Замку”.

Пачытайце, як здані па начах ганялі афіцэраў па замкавых калідорах!

https://telegra.ph/Pryvіdy-Staroga-Zamka-pra-yakіya-poltehrgejsty-100-gadoў-tamu-pіsalі-grodzenskіya-gazety-02-11
245 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-12 11:27:03
Мы яшчэ крыху пагуляліся з нейрасеткамі (мінулы эксперымент вы адзначылі як не самы ўдалы) і зрабілі фотапартрэты вядомых гродзенскіх асобаў.

Глядзіце, як у колеры і фотарэалістычна маглі выглядаць Эліза Ажэшка, Антоній Тызенгаўз, Стэфан Баторый, князь Вітаўт і Вольга Соламава паводле нейрасеткі. Асабліва цікава паглядзець на тых асоб, чые фота нават тэарэтычна не маглі існаваць.
164 views08:27
Адкрыць / каментаваць