Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 15

2021-12-16 11:27:01
"Тыя, хто не слухаў польскі рок у Гродне 1980-х, былі рэдкасцю", - кажа гісторык Юрый Гардзееў. Ён спецыялізуецца на гісторыі Гродна XVIII ст., але раптам зацікавіўся субкультурай TLP, якая з'явілася ў нашым горадзе ў часы Перабудовы.

Пачытайце яго разважанні пра значэнне польскай рок-музыкі для тагачасных гродзенцаў.

А яшчэ лепш - перашліце гэтую спасылку тым, хто ў 1980-я жыў у Гродне і цікавіўся папулярнай музыкай. У артыкуле ёсць анкета акурат для такіх людзей. Няхай яны паўдзельнічаюць у апытанні,бо раней падобнага даследавання музычных густаў гродзенцаў часоў позняга СССР ніхто не рабіў!

Можа вы самі пару дзесяцігоддзяў таму фанацелі ад Lady Pank, Lombard ці Republika? Тады абавязкова прычытайце артыкул і запоўніце анкету!

З.Ы. На фотках - музыкі гурта Lady Pank сустракаюцца з фанатамі ў Гродне, канец 1980-х.
1.1K views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-15 11:27:25 Паколькі такіх сум на руках у карупцыянераў ужо не было, кампенсацыя лягла на мясцовы бюджэт і моцна ўдарыла па фінансах губерні - паставіла яе фактычна ў стан банкруцтва!

Цікава, што пасля гэтых гучных справаў у Гродне застаўся сапраўдны помнік карупцыі - палац Максімовіча, які той пабудаваў сабе за скрадзеныя грошы. Сёння гэта будынак рэстарана “Каралеўскае паляванне” на вул. Ажэшкі.

Падрабязней пра губернатараў-злачынца - у вельмі цікавым артыкуле Алеся Радзюка ў сёмым выпуску “Гарадзенскага гадавіка”.

Крыху падрабязней пра часопіс - тут.
194 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-15 11:27:02
«Когда и какой бюрократ не был убежден, что Россия есть пирог, к которому можно свободно подходить и закусывать?» - пісаў у свой час Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын пра карупцыю ў Расійскай імперыі. Гэта цалкам пасуе да сітуацыі ў Гродне XIX ст.

Ужо самы першы начальнік створанай у 1801 г. Гродзенскай губерні Дзмітрый Кошалеў, верагодна, парушаў закон. Яўстафій Арлоўскі пісаў, што губернатар “был уволен за явное пособничество контрабанде”, а чыноўнік, які яго схему раскрыў, нібыта пазней быў атручаны зацікаўленымі асобамі.

Чарговыя губернатары вучыліся красці з бюджэту ад папярэднікаў. Калі высветлілася, што ў 1809-1815 гг губернатар Карл Лешэрн краў грошы, то на яго месца паставілі былога віцэ-губернатара Міхала Анджэйковіча, а віцэ-губернатарам стаў Канстанцін Максімовіч. Яны абодва ўдзельнічалі ў злачыннай схеме Лешэрна і, канешне ж, хутка ініцыявалі новую схему, якая дзейнічала з 1816 па 1823 гг. Агулам чыноўнікі скралі з бюджэту 138 440 рублёў асігнацыямі, 8910 срэбрам і 868 чырвонцаў.

Працяг ніжэй
199 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 11:27:01
Вось так меў выглядаць бюст Багдановіча ў парку Жылібера. Конкурс на яго стварэнне абвясцілі да 120-годдзя паэта ў 2011 годзе. У 2012-м нібыта выбралі пераможцу, адправілі эскіз на дапрацоўку і... на гэтым усё скочнылася.

Сёння адзначаем 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

З гэтай нагоды можна, напрыклад, схадзіць у Музей паэта (вул. 1 Мая, 10) на Новым свеце на выстаўку «Вечна светлы... і вечна юны...». Яна працуе з 1 снежня штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00.

Вы не паверыце, але ўваход на яе каштуе ўсяго 10 капеек!

Можна і самім узгадаць гродзенскі эпізод з жыцця Багдановіча: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/maksim-bagdanovich-130/?utm_source=tg1127

Або даведацца 20 невядомых фактаў пра Максіма. Вось вы ведалі, што ён ледзь не адкусіў сабе язык? І не такое было: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/125-gadou-maksimu-20-nechakanyih-faktau-z-zhyitstsya-bagdanovicha-yakih-vyi-ne-vedali/?utm_source=tg1127
183 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 11:27:02
У гэты дзень, 6 снежня 1705 года, адбылося ўрачыстае асвячэнне Фарнага касцёла ў Гродне. Храм асвяцілі ў гонар святога Францішка Ксаверыя, які быў езуіцкім місіянерам.

Цырымонія асвячэння адметная тым, што адбылася ў прысутнасці двух манархаў - караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІ і расійскага цара Пятра І.
198 viewsedited  08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 11:27:01
Не ведаем як вам, а нам заўсёды было ў дзяцінстве цікава, якога колеру насамрэч было тое, што мы разглядалі на старых чорна-белых здымках. Якога колеру быў дзедавы пінжак або сукенка маці на выпускным, як былі размаляваныя дамы ў горадзе і г.д.

Даведацца на 100% пра такія рэчы звычайна ўжо немагчыма, асабліва калі здымкі надта старыя. Але ў такім выпадку хоць неяк дапамагаюць нейрасеткі, якія дазваляюць пабачыць ч/б здымкі ў колеры. Хай сабе і недасканалы, але ўсё ж спосаб крыху ажывіць мінулае.

Больш размаляваных нейрасеткай фотак старога Гродна глядзіце ў нашым інстаграме: https://www.instagram.com/hrodna1127/
132 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 11:27:01
Ці памятаеце такія таблічкі на агароджы Старога моста?

Першы раз таблічкі з’явіліся на мосце ў верасні 1949 года. Яны былі прысвечаны аднаўленню Старога моста пасля Другой Сусветнай вайны і дзесяцігодзю ўз'яднанню Заходняй і Ўсходняй Беларусі.

Чаму на таблічцы напісана 30 кастрычніка, а не 17 верасня?

Справа ў тым, што з 28 па 30 кастрычніка ў Беластоку адбыўся Народны Сход Заходняй Беларусі. Па яго выніку на заканадаўчыўм узроўні замацавалі ўваходжанне тэрыторыі Заходняй Беларусі ў БССР.

Падчас рэканструкцыі моста ў 2008 годзе таблічкі прыбралі. Але ў верасні 2021 года іх зноў размясцілі на мосце. Толькі ўжо на апорах, а не на агароджах.
204 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-29 11:27:01
Іншай тэмы, акрамя гадавіны зносу Фары Вітаўта, сёння і быць не магло.

60 гадоў таму мы страцілі самы стары ў Гродне касцёл. Да гэтай сумнай гадавіны нашыя сябры з Hrodna.life сабралі ў адным месцы ўсе самыя цікавыя матэрыялы, якія рабілі на тэму легендарнага храма.

Чытайце (і глядзіце фота): https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/60-years-without-fara-vitauta/?utm_source=tg1127

А хто дачытае да канца - таго чакае відэа-бонус ;)
190 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-27 11:27:00
Ці чулі вы некалі гісторыі пра гродзенскіх прывідаў? Скажам шчыра, прам знакамітых полтэргейстаў у нас у горадзе няма. Але некалькі гісторый узгадаць можна.

У лютым 1932 года прывід нібыта пасяліўся ў доме №4 на вуліцы Панятоўскага. Сёння гэта дом 4а на Остроўскага. Цікавы, адметны будынак у "закапанскім" стылі, што быў часткай польскага афіцэрскага жыллёвага кааператыва (той хутка збанкрутаваў, таму паспелі збудаваць толькі тры дамы).

Прывід, як пісала „Gazeta Grodzieńska”, пераносіў рэчы па доме, выліваў гарачую ваду з чайніка і выдаваў розныя гукі. Цікава, што дух чамусьці палюбіў сына гаспадароў - маладога спартоўца Вітольда Геруту. Калі яго не было дома, то дух і не прыходзіў.

Пра прывіда неўзабаве забылі, як і пра многія "качкі" жоўтай прэсы. А Вітольд стаў знакамітым у Польшчы спартоўцам-алімпійцам.

Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя ;)
196 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 11:27:01
Пазнаеце месца на фота? Першае фота - недзе 1930-50-я гады (складана датаваць дакладна, можа падпісчыкі дапамогуць?), другое фота - з альбому 1988 года.

Гэта месца не так моцна змянілася нават сёння ;)
231 views08:27
Адкрыць / каментаваць