Get Mystery Box with random crypto!

У Гродне хапае адметных будынкаў з шыкоўным дэкорам. Але нямал | 🇺🇦 Hrodna 11:27

У Гродне хапае адметных будынкаў з шыкоўным дэкорам. Але нямала і такіх, што пры граматным аднаўленні сталі б яшчэ прыгажэй чым зараз.

Прыклад - так званы "дом з якарамі" на Сацыялістычнай. Гэта адзін з самых цікавых будынкаў шэраговай забудовы цэнтра. Марскі дэкор адразу прыцягвае погляд. Але раней будынак выглядаў яшчэ больш прывабна. Проста паглядзіце на гэтае параўнанне, якое некалі змяшчаў у сваім ЖЖ блогер Яўген Аснарэўскі. Дарэчы, у тым яго запісе ёсць цэлы шэраг будынкаў, якія можна было б палепшыць, проста аднавіўшыя некаторыя страчаныя дэталі.

А якія будынкі ў Гродне хацелі б аднавіць у даўнім выглядзе вы?