Get Mystery Box with random crypto!

Міністэрства сувязі падрыхтавала марку «Каложская ікона Божай | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Міністэрства сувязі падрыхтавала марку «Каложская ікона Божай Маці». Паштовыя блокі з маркай выйдуць у абарачэнне 28 кастрычніка, наклад — 10 тысяч асобнікаў.

Каложскі абраз Божай Маці шануюць як цудатворны з канца XVI — пачатку XVII стагоддзя. З гэтага часу Каложская ікона Божай Маці захоўвалася ў Свята-Барыса-Глебскай царкве і была галоўнай святыняй Гродзенскай епархіі, сцвярджаюць некаторыя крыніцы. У 1915 годзе пры эвакуацыі ікону вывезлі ў Расію, там яна знікла. Доўгі час лічылася, што напісаныя да яе знікнення копіі таксама не захаваліся. Але ў канцы 2018 года на антыкварным аўкцыёне ў Германіі з’явілася аб’ява аб продажы, як запэўніваў уладальнік лота, унікальнай Каложскай іконы Божай Маці. Яе выкупілі і вярнулі ў Гродна. 1 мая 2019 года ў Каложскай царкве адслужылі літургію з нагоды вяртання копіі знакавага вобраза.

Крыніца: Hrodna.life