Get Mystery Box with random crypto!

1 лістапада 1928 года нарадзіўся Барыс Клейн - легендарны выкл | 🇺🇦 Hrodna 11:27

1 лістапада 1928 года нарадзіўся Барыс Клейн - легендарны выкладчык гарадзенскага гістфака, нонканфарміст. У сферы ягоных навуковых інтарэсаў, перадусім быў лёс паўстанцаў Кастуся Каліноўскага (1863-64 гг.) і гісторыя Заходняй Беларусі. Актыўна выступаў супраць знішчэння помнікаў архітэктуры ў Заходняй Беларусі. Разам з вядомымі пісьменнікамі Аляксеем Карпюком і Васілём Быкавым стваралі “Гарадзенскі трохкутнік” – нефармальны інтэлектуальны цэнтр цэлага рэгіёну. За крытыку палітычнага курсу КПСС і асуджэнне ўводу войск у Чэхаславакію, Клейна пазбавілі вучонай ступені, звання ды працы. Статус вучонага яму вярнулі толькі праз восем гадоў.

Крыніца: Haradzienski