Get Mystery Box with random crypto!

Роўна 80 год таму, 1 лістапада 1941 года акупацыйныя ўлады аб’ | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Роўна 80 год таму, 1 лістапада 1941 года акупацыйныя ўлады аб’явілі аб стварэнні ў Гродне двух гетта. Згодна прыказу нямецкіх уладаў, перасяленне яўрэеў адбывалася 2 лістапада 1941 года з 12 па 18 гадзіну.

Гетта №1 размяшчалася ў цэнтры горада і было агароджана калючым дротам. Вышыня агароджы дасягала двух метраў. За дротам апынулася цэнтральная частка горада (вуліцы Замкавая, Вялікая Траецкая, Віленская, Савецкая).

Гетта ліквідавалі вясной 1943 года. За час правядзення нямецкай палітыкі Халакоста было знішчана каля 29 тысяч гродзенскіх яўрэяў.