Get Mystery Box with random crypto!

Акурат да тэмы Дзядоў і ўспамінаў пра памерлых варта ўзгадаць, | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Акурат да тэмы Дзядоў і ўспамінаў пра памерлых варта ўзгадаць, што ў самым цэнтры Гродна некалі былі старажытныя могілкі.

Самыя вядомыя - ля Фары Вітаўта, дзе сёння сквер з помнікам у гонар знішчанага храма. Але то былі не адзіныя.

У пачатку 18 стагоддзя ў раёне дамоў №38 і №40 на вуліцы Сацыялістычнай (на фота) стаяла драўляная царква, а побач з ёй акурат могілкі. У 1753 годзе храм згарэў і ніхто яго ўжо не аднаўляў, піша гісторык Мечыслаў Супрон.

Могілкі яшчэ нейкі час там былі, разам з агародамі і домам плябана, а потым іх ліквідавалі. У 1775 годзе таму ужо стаялі чатыры драўляныя жылыя дамы.

А пра якія яшчэ даўно зніклыя і забытыя могілкі вы чулі?