Get Mystery Box with random crypto!

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцін. У | 🇺🇦 Hrodna 11:27

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцін. У гэты дзень у 2006 годзе актывісты студэнцкага навукова-даследчага таварыства “Этна”, а таксама гродзенец Валера Руселік кідаліся пад эскаватар, каб не дапусціць знішчэння падмуркаў палаца Радзівілаў.

У той час адбывалася рэканструкцыя Савецкай плошчы. Пад час якой, планавалі пабудаваць падземны пераход на месцы былога палаца Радзівілаў.

Маладзёны самі дакапаліся да падмуркаў і чыноўнікі проста на месцы перамалявалі план будаўніцтва. Яны змянілі месца выхаду з падземнага пераходу.

Крыніца: Твой Стыль