Get Mystery Box with random crypto!

1 красавіка 1862 года нарадзіўся бацька беларускага паэта Макс | 🇺🇦 Hrodna 11:27

1 красавіка 1862 года нарадзіўся бацька беларускага паэта Максіма Багдановіча - Адам Багдановіч.

Нягледзячы на тое, што Адам Багдановіч нарадзіўся ў вёсцы Халопенічы (Крупскі р-н), чатыры гады сям’я пражыла ў Гродне з 1892 па 1896 год. І хоць Адам Багдановіч застаецца ў цені свайго сына, ў Гродне можна знайсці месцы звязаныя з дзейнасцю Адама Ягоравіча.

Сям’я пераехала ў Гродна, бо Адам Багдановіч атрымаў пасаду ў сялянскім пазямельным банку, дзе працаваў памочнікам бухгалтара. Сёння ў гэтым будынку, на скрыжыванні вуліц Леніна і Карбышава, штаб Западнага аператыўнага камандавання Узброеных Сілаў Беларусі.

Акрамя працы ў банку, Адам Ягоравіч супрацоўнічаў і друкаваўся ў газеце “Гродненския губернские ведомости”, першы нумар якой выйшаў у 1838 годзе. Таксама ён уваходзіў у склад членаў праўлення Гродзенскай публічнай бібліятэкі. Сёння гэта абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага, якая знаходзіцца таксама на вуліцы Карбышава і, што цікава, таксама ў будынку былога банка.