Get Mystery Box with random crypto!

У гэты дзень, 31 сакавіка 1785 года памёр Антоній Тызенгаўз. Ё | 🇺🇦 Hrodna 11:27

У гэты дзень, 31 сакавіка 1785 года памёр Антоній Тызенгаўз. Ён быў падскарбіем надворнага літоўскага і гродзенскага старасты часоў ВКЛ і стаў вядомым эканамічным і культурным рэфарматарам.

Гродна быў даспадобы Тызенгаўзу, таму ён распачаў тут свае рэформы. Антоній хацеў упарадкаваць горад па прыкладу сталіцы. У вёсцы Гарадніца, побач з горадам, у 1760-х гадах падскарбій пачаў будаўніцтва разнастайных мануфактур. Усяго налічвалася дваццаць адна мануфактура, восем з якіх працавалі ў Гродне. Пад кіраўніцтвам гродзенскага старасты ў Гарадніцы быў збудаваны жыллёва-прамысловы комплекс з 85 будынкаў.

Больш цікавостак пра Тызенгаўза можна прачытаць тут.