Get Mystery Box with random crypto!

Адзін з самых вядомых фотамастакоў ХХ ст. і асабісты фатограф | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Адзін з самых вядомых фотамастакоў ХХ ст. і асабісты фатограф Агюста Радэна быў родам з Гродна

Пётр Шумаў нарадзіўся ў 1872 г. у сям'і рускага чыноўніка. Але вырас ён палымяным рэвалюцыянерам і праціўнікам царызму.

Прыхільнікамі Шумава ў Гродне былі перадусім яўрэйскія рабочыя (ён добра валодаў ідышам). Так выйшла, што рускі па паходжанні актывіст Польскай сацыялістычнай партыі кіраваў яўрэйскімі рэвалюцыянерамі.

Фатаграфіі Шумаў пачаў вучыцца позна - прыкладна ў 40 гадоў, пасля эміграцыі ў Парыж. Гэта не перашкодзіла яму стаць самым вядомым фатографам французскай сталіцы. Шумаў фатаграфаваў не толькі Радэна, але і іншых знакамітасцей мінулага стагоддзя: Эйнштэйна, Шагала, Цвятаеву.

Адзіны артэфакт, які застаўся ад Шумава ў Гродне - магіла яго бацькоў на старых могілках на Антонава.

Паводле harodnia.com

З.Ы. На апошнім фота - выстава Шумава ў Гродне. Кітурка дагэтуль кіруе музеем, Ласьмінскі цяпер забараняе выставы няўгодных фатографаў, Вярсоцкі - у Свіслачы, а Латушка - самі ведаеце дзе ;)