Get Mystery Box with random crypto!

Апошнім часам навокал толькі і размоў, што пра “генацыд белару | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Апошнім часам навокал толькі і размоў, што пра “генацыд беларускага народа”. Цікава, ці ведаюць тыя, хто ўжывае гэтыя словы, што само паняцце генацыду ўвёў у міжнароднае права юрыст Рафаэль Лемкін родам з-пад Гродна?

У 1930-х ён быў адным з самых вядомых юрыстаў Варшавы, у 1939-м - бараніў яе ад нацыстаў, у 1941 - працаваў у Ельскім універсітэце ў ЗША.

У 1946 г. ён стаў памочнікам галоўнага абвінаваўцы з боку ЗША на Нюрнбергскім працэсе, а ў 1951 годзе ўступіла ў сілу Канвенцыя ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго. Фактычна «прабіў» гэтую канвенцыю адзін чалавек — Рафаэль Лемкін.

Хаця яго сем (!) разоў намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру, на ягонае пахаванне ў 1959 г. прыйшло ўсяго сем чалавек.

Адным з апошніх тэкстаў Лемкіна быў рэферат пра генацыд украінцаў у СССР. Лемкін называў Галадамор класічным прыкладам генацыду. Даклад Лемкіна некалькі гадоў таму расійскім судом быў уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.