Get Mystery Box with random crypto!

Незаўважны японскі след у Гродне Ці звярталі вы калі-небудз | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Незаўважны японскі след у Гродне

Ці звярталі вы калі-небудзь увагу на цікавы абраз, які вісіць у правым нефе гродзенскага Фарнага касцёла? На ім намаляваныя нейкія тры святыя. Подпісаў няма, а барадаты мужчына злева падарозна нагадвае маладога Аляксандра Мілінкевіча...

Як не дзіўна, але гэтыя святыя - японцы! Гэта Павел Мікі і яго таварышы, езуіты-мучанікі, што загінулі за веру ў Нагасакі ў 1597 годзе.

Чаму ж у іх цалкам еўрапейскія твары? Усё таму, што ў той час, калі паўставаў абраз (па нашых ацэнках - недзе 17-18 ст.), Японія жыла ў поўнай самаілазяцыі. Рэжым сёгунаў закрыў краіну ад еўрапейцаў, таму мастак, якому заказалі абраз, не мог нават уявіць, чым жа японец адрозніваецца ад нас з вамі.

Абраз, дарэчы, знайшлі ў вельмі пашкоджаным стане ў 1987 годзе на гадзіннікавай вежы касцёла. Адрэстаўраваў яго знакаміты гродзенскі майстар Уладзімір Кіслы.