Get Mystery Box with random crypto!

Ідэя стварэння ў Гродне езуіцкага калегіума належала Стэфану Б | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Ідэя стварэння ў Гродне езуіцкага калегіума належала Стэфану Баторыю. Ён вельмі паважаў ордэн езуітаў. Сам у прыватных размовах неаднаразова казаў: «Калі б я не быў каралём, то быў бы езуітам».

Першыя захады да стварэння калегіума ён зрабіў у 1584 годзе — падарыў езуітам маёнтак Кундзін і 10 тысяч злотых. Але хутка Баторый памёр. Смерць караля прыпыніла ажыцяўленне планаў на некалькі дзесяцігоддзяў.

Сам комплекс езуітаў пачаў фарміравацца на ўсходнім баку рынкавай плошчы яшчэ ў 1622 годзе. З часам ён аб’яднаў касцёл, езуіцкі калегіум, бібліятэку, аптэку, друкарню, жылыя і гаспадарчыя пабудовы.

Калегіум стаў сапраўднай навучальнай установай, якая рэалізоўвала рэлігійныя і свецкія задачы. Езуіты зрабілі шмат для развіцця адукацыі і культуры ў Гродне.