Get Mystery Box with random crypto!

Ведаеце гэта месца? Аказваецца, гэта не проста сімпатычны вада | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Ведаеце гэта месца? Аказваецца, гэта не проста сімпатычны вадападзік і маляўнічыя руіны. Гэта ў мінулым - дзяржаўная мяжа!

Фрагменты сцен над вадой - гэта ўсё, што засталося ад пабудовы з гісторыяй у некалькі стагоддзяў. Першая згадка пра гэты млын датуецца 1712 г. — ён ўзгадваецца ў інвентарах Гродзенскай каралеўскай эканоміі. Ён тады ўжо быў вельмі трухлявы, значыць - вельмі стары. Тым больш, што вядома, што на Ласасянцы млыны былі за 200 гадоў да гэтай узгадкі.

Цагляны млын пабудавалі тут у часы Антонія Тызенгаўза.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Ласасянка стала мяжой Расійскай імперыі і Прусіі. Пазней — мяжой Гродзенскай губерні і Царства Польскага. Вёска Ласосна апынулася па той бок мяжы, а млын застаўся на тэрыторыі Гродзенскай губерні.

Плаціна млына стала сапраўдным памежным пунктам пропуску! Тут быў будынак мытні, вартоўня, карчма для падарожных, мураваны памежны слуп. Млын жа, змяняючы гаспадароў, працаваў, перабудоўваўся, аж да Другой сусветнай. Цяпер ён нікому не патрэбны, хіба што для фотасесій. Відаць, калі аб руінах не паклапаціцца, то і іх мы страцім.

Больш пра гісторыю млына на Ласасянцы