Get Mystery Box with random crypto!

У 1773 годзе ў Гродне адкрылі кадэцкі корпус Яшчэ вясной 1773 | 🇺🇦 Hrodna 11:27

У 1773 годзе ў Гродне адкрылі кадэцкі корпус

Яшчэ вясной 1773 года віцэ-адміністратар гродзенскай эканоміі Андрэй Дзяржынскі арганізаваў пошук “дзецюкоў для кадэтаў” - кандыдатаў у навучэнцы. Корпус не меў свайго будынка, таму заняткі адбываліся ў палацы Сангушак [cёння там крама “Ратушный” - 11:27], а таксама іншых наёмных памяшканнях.

Кадэты вывучалі не толькі вайсковыя прадметы - фехтаванне, стральбу, штыкавы бой, але і маляванне, геаграфію, геаметрыю, алгебру, немецкую мову і каліграфію. Колькасць навучэнцаў ад 20 да 30 чалавек.

Кадэтаў набіралі з ліку дзяцей шляхты Гродзенскага павета - з вёсак Ласосна, Вялікія Эйсманты, Саламянка. Асобную суполку складалі “кадэты-стралкі”. Імі маглі быць дзеці асочнікаў, баяраў і стралкоў - вольных сялянаў у лясной і іншай службе караля і вялікага князя.

Перад паўстаннем Тадэвуша Касцюшкі, умовы ўтрымання кадэтаў былі жудаснейшымі, па гэтаму ў 1792 годзе іх перавялі ў Полацк. Кадэцкі корпус праіснаваў 22 гады, бо ў 1795 годзе яго закрылі.

На фота будынак былога палаца Сангушак дзе адбываліся заняткі кадэцкага корпуса.