Get Mystery Box with random crypto!

Самы стары бровар у Беларусі знаходзіцца ў Гродне ў месцы, пра | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Самы стары бровар у Беларусі знаходзіцца ў Гродне ў месцы, пра якое многія і не здагадваюцца.

Гэта будынак на Падольнай, 37, дзе нядаўна адкрыўся рэстаран “Шэрвуд”. Раней лічылася, што збудаванне было палацам Радзівілаў 18 ст. на Падоле або палацам Румеля 19 ст., але гады чатыры таму стала вядома, што гэта бровар другой паловы 18 ст., пабудаваны на сродкі Антонія Тызенгаўза.

У самым канцы 18 ст. будынак належаў райцу магістрата Лаўрыну Барысевічу і, паводле плана горада 1798 г., ужо не працаваў, паступова прыходзячы ў заняпад. У дакументах пач. 19 ст. трапляецца інфармацыя аб распродажы з будынка былога бровара дэмантаваных медных катлоў, трубаў і іншага тэхнічнага абсталявання.

У 1833 г. будынак быў у паўаварыйным стане і, па меркаванні губернскага архітэктара, мог з часам абрынуцца ў Нёман. У тым жа годзе былы бровар набыў прадпрымальнік Якаў Румель. Без даху і перакрыццяў, маючы толькі чатыры сцяны, будынак быў прыстасаваны пад хлебапякарню. Унутры пад адкрытым небам знаходзілася 29 печаў. Тут штодзённа выпякалі да тысячы пудоў хлеба для салдатаў гродзенскага гарнізоннага батальёна.

Упершыню будынак адлюстраваны на фотаздымку 1861 г. На ім бачна вялізны раскінуты ўздоўж берага Нёмана двухпавярховы цагляны аб’ём, які на той момант стаяў без даху ўжо амаль паўстагоддзя.

Чытаць больш падрабязную гісторыю будынка