Get Mystery Box with random crypto!

А вы ведалі што самы першы заказ IKEA зрабіла ў Беларусі яшчэ | 🇺🇦 Hrodna 11:27

А вы ведалі што самы першы заказ IKEA зрабіла ў Беларусі яшчэ ў 1990 годзе? І не проста дзесьці, а ў Гродне!

Хаця, калі шчыра, то не ў самім горадзе, а ў блізкім да яго калгасе “Прагрэс” у Верцялішках.

Зараз шведскі мэблевы гігант спыніў супрацоўніцтва з нашай краінай праз вайну ва Украіне. А пачалося яно яшчэ ў савецкай (!) Беларусі. Тады IKEA вырашыла замовіць у сталярна-мэблевым цэху верцялішскага калгаса драўляныя трымальнікі для туалетнай паперы і падстаўкі для зубных шчотачак.

Калгас атрымаў у Маскве спецдазвол на экспарт і зарабіў за год каля $50 000 - амаль $112 000 у сённяшніх цэнах. Кіраваў тады “Прагрэсам” Аляксандр Дубко, пазнейшы кіраўнік Гродзенскай вобласці і кандыдат у прэзідэнты на першых выбарах.

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці шведы пачалі замаўляць у Верцялішках яшчэ і вешалкі для вопраткі. А ў 1992-м да працы з IKEA далучылася Лідскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне (сёння - Лідская мэблевая фабрыка). Там рабілі тумбачкі і паліцы для тэлефонаў (памятаеце яшчэ стацыянарныя тэлефоны?).

На фота - старонкі каталогаў IKEA тых гадоў. Дакладна не ведаем, але можа там акурат і бачна прадукцыя калгаса з-пад Гродна.

Пагартаць каталогі IKEA з ад 1950-х да 2020-х можна ў віртуальным музеі кампаніі. Ёсць класныя рэтра-штукі!