Get Mystery Box with random crypto!

З друку выйшла кніга “Гродзенскія замкі:гісторыка-культурны на | 🇺🇦 Hrodna 11:27

З друку выйшла кніга “Гродзенскія замкі:гісторыка-культурны нарыс». У ёй напісана падрабязная гісторыя забудовы замкавай гары, а таксама як паўставалі гродзенскія Стары і Новы замак.

Шмат увагі аўтары прысвяцілі архітэктуры замкаў, працэсу іх пабудовы і выкарыстання. Паводле рэцэнзіі гродзенскага краязнаўца Яўгена Аснарэўскага - апісанні архітэктуры аб’ектаў у выданні вельмі дакладныя.

Кнігу можна набыць у краме музея ў Старым замку і ў касе Новага замка. Кошт выдання — 15 рублёў, наклад — 2 тыс. асобнікаў.