Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-02-18 13:14:46 У Сьвятланы Ціханоўскай пачаліся сустрэчы на Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы. Яна ўжо сустрэлася з арганізатарам Борысам Руге, еўракамісаркай Ілвай Ёхансан. Сёньня будуць прэм'еры, міністры, тэхкампаніі.

Пра што яна гаворыць на розных сустрэчах:
— Лукашэнка гандлюе беларускім сувэрэнітэтам і незалежнасьцю. Ён страціў самастойнасьць, стаў ініцыятарам міжнароднага канфлікту, справакаваў міграцыйны крызіс. Ён стварае пагрозы і для беларусаў і для Эўропы. Ён можа паспрабаваць разьмясьціць у Беларусі ядзерную зброю, што прывядзе да эскаляцыі.
— Расейскія войскі павінны быць выведзеныя зь беларускай тэрыторыі без аніякіх умоваў. Іх знаходжаньне парушае беларускі сувэрэнітэт, пярэчыць канстытуцыйнаму нэйтралітэту.
— Усе дамовы і зьдзелкі, заключаныя Лукашэнкам пасьля 2020 будуць ануляваныя, бо ён ня мае законнай сілы нічога падпісваць. У тым ліку магчымыя дамовы з Расеяй пра базы, прызнаньне ЛНР/ДНР і г.д. Гэтаксама рэфэрэндум незаконны, не павінен быць прызнаны.
— Неабходна разглядзець санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, яго памагатых, дзяржаваў і бізнэсаў, якія рэжым падтрымліваюць. 6ы пакет і закрыць лазейкі.
— неабходная дапамога грамадзянскай супольнасьці, мэдыям, праваабаронцам, сем'ям рэпрэсаваным. Праграмы рэабілітацыі. Стыпэндыі для студэнтаў. Тэхналягічныя кампаніі павінны не супрацоўнічаць з рэжымам.
— неабходна шукаць магчымасьці для дыялёгу, які прывядзе да новых свабодных выбараў. Абавязковай перадумовай павінна быць вызваленьне ўсіх палітвязьняў, закрыцьцё ўсіх палітычных справаў.
1.0K views10:14
Адкрыць / каментаваць
2022-02-10 08:52:01 Увесь сьвет салідарны зь Беларусьсю. Учора мы адзначалі паўтара году ад дня выбараў. Да акцыі далучыліся больш за 40 краінаў. Больш за трыста заяваў і твітаў ад міністраў, паслоў, вядомых палітыкаў і проста неабыякавых людзей.

Зранку міністар замежных справаў Латвіі выклаў фота, што ён падсьвяціў будынак міністэрства ў бел-чырвона-белыя колеры. Міхал Шчэрба разьмясьціў гіганцкія рэклямныя шчыты ў падтрымку Беларусі ў цэнтры Варшавы. Потым міністэрства Баўгарыі напісала, што яны таксама адтрымліваюць Беларусь. Міністарка замежных справаў Германіі Бербок дадала, што Нямеччына працягне і павялічыць падтрымку для незалежных беларускіх журналістаў.

А 15-й гадзіне ў офісе Сьвятланы Ціханоўскай сабраліся прадстаўнікі самых розных беларускіх СМІ і БАЖу. Гэта была шчырая размова, галоўная пытаньне: як падтрымаць журналістыку і журналістаў, асабліва тых, хто ў Беларусі.

Вечарам мы пабачылі шмат заяваў ад канадцаў, амэрыканцаў, эўрапейцаў. Да дня салідарнасьці далучыліся дзяржсакратар ЗША, прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Рабэрта Метсола, міністар замежных спраў Славакіі Іван Корчак… МЗСы Літвы, Нарвэгіі, Чэхіі, Баўгарыі, Францыі, Славаччыны, Нідэрляндаў, Вялікабрытаніі…

З заявай у падтрымку беларускіх журналістаў і блогераў выступіў афіцыйны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Пэтэр Стано, спецпасланьніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр, пасол Польшчы Артур Міхальскі, паслы Вялікабрытаніі, Літвы, Германіі, Францыі, Фінляндыі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі, Эстоніі, Люксэмбургу, і многія іншыя.

Акрамя гэтага, журналісцкія і праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Беларуская асацыяцыя журналістаў, "Рэпартэры бязь межаў", Міжнародны інстытут прэсы, Article19, IFEX, Dignity, Італьянская фэдэрацыя правоў чалавека, заклікалі аказваць дапамогу беларускім мэдыям. Да акцый таксама далучыліся Цэнтар беларускай салідарнасьці ў Варшаве і Беларускі моладзевы хаб у Польшчы.
947 views05:52
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 21:11:39 "Если Лукашенко впишется в горячий конфликт с Украиной, это создаст линии раскола даже среди номенклатуры"



804 viewsedited  18:11
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 08:30:17
Учора споўнілася 30 гадоў з дня ўсталяваньня дыпляматычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Данія. З гэтай нагоды ў Вільні адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай і міністра замежных спраў Епэ Кофада.

На працягу многіх гадоў Данія падтрымлівала грамадзянскую супольнасьць Беларусі, СМІ, праваабарончыя і культурныя арганізацыі, студэнтаў. Данія не прызнала Лукашэнку, запусьціла міжнародную плятформу дакумэнтацыі злачынстваў Лукашэнкі, падтрымала санкцыі супраць рэжыму, і была моцным голасам у падтрымку Беларусі ў міжнародных арганізацыях.
735 views05:30
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 13:09:08
75 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту з розных фракцыяў і краінаў апублікавалі адкрыты ліст у абарону беларускай незалежнасьці.

Яны зьвярнулі ўвагу на тое, што калі расейскія войскі застануцца ў Беларусі, гэта "варта разглядаць як акупацыю Беларусі". «Любое дыпляматычнае рашэньне па стрымліваньні магчымай агрэсіі Расеі супраць Украіны павінна уключаць незалежную і дэмакратычную будучыню Беларусі, а не адбывацца яе коштам», — падкрэсьлілі яны.
1.5K views10:09
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 11:11:23 Двухпартыйная рэзалюцыя сэнатаркі Шахін і сэнатара Вікера (абое ўваходзяць у беларускую групу ў Сэнаце) у падтрымку беларускага дэмакратычнага руху учора вечарам аднагалосна была прынятая ў Сэнаце ЗША.

У ёй гаворыцца, што ЗША падтрымліваюць беларусаў у змаганьні за захаваньне дзяржаўнага сувэрэнітэту, дэмакратыю і новыя выбары. Заклікаюць да вызваленьня палітвязьняў (асабіста называюцца Ціханоўскі, Бабарыка, Калесьнікава, Лосік, журналісты Радыё Свабода).

Вітаюць увядзеньне скаардынаваных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі і заклікаюць адміністрацыю Байдэна скарыстаць усе палітычныя, эканамічныя і дыпляматычныя інструмэнты, каб падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі. А таксама паўтараюць, што ЗША не прызнаюць Лукашэнку абраным кіраўніком.
1.1K viewsedited  08:11
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 09:46:18 Учора ў Манрэалі амаль увесь дзень працягваліся дэбаты па справаздачы ICAO. Бліжэй да вечара, генэральны сакратар арганізацыі прыняў рашэньне даць краінам-сябрам ICAO тры дні на тое, каб дапоўніць справаздачу фактамі, якіх не хапае ў справаздачы. Гаворка, як я разумею, пра паказаньні дыспэтчара Галегава, а таксама доказы датычнасьці канкрэтных асобаў да рашэньня пасадзіць самалёт.

Паводле сьведак, сваё бачаньне (сярод іншых) прадставілі Літва, Польшча і Ірляндыя (не сябры Рады ICAO, але як краіны, закранутыя інцыдэнтам), ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, і, вядома, дэлегацыя Лукашэнкі. Адзін з галоўных довадаў датычнасьці рэжыму — мела месца утойваньня фактаў Менскам, на што паказвае справаздача.

Напярэдадні ад імя беларусаў Сьвятлана Ціханоўская накіравала свой ліст прэзыдэнту і сябрам Рады ICAO, які быў таксама узяты да ведама і распаўсюджаны сярод удзельнікаў. Важным быў ліст і гендырэктара Ryanair, у якім ён назваў захоп самалёта актам авіяпірацтва. У інтэрнэце вы маглі бачыць толькі цытаты, а сам ліст вельмі рашучы і пераканаўчы. Пару дзён таму, Майкл О'Ліры і Ціханоўская размаўлялі па тэлефоне.

Ужо ёсьць рашэньне, што справаздача аб інцыдэнце будзе перададзена генэральнаму сакратару ААН Гутэрэшу. Да канца тыдня будзе таксама вядома, ці будзе перададзены кейс у Раду бясьпекі ААН, для гэтага трэба кансэнсус сярод сабраў Рады ICAO.
217 viewsedited  06:46
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 08:10:07 Размаўляў па тэлефоне з памочнікам дзяржсакратара Швайцарыі Сімонам Гейсбулерам у справе адпраўкі пасла ў Беларусь і ўручэньня даверчых граматаў. Я падкрэсьліў, што для нас гэта непрымальна, і будзе скарыстана прапагандай дзеля ўласнай легітымізацыі. Ведаю, што падобную пазыцыю падзяляюць у НАУ і Каардынацыйнай Радзе. Мы ня верым, што наяўнасьць пасла дапаможа Натальлі Хершэ і іншым палітвязьням.

Мяне запэўнілі, што гэта ня значыць прызнаньне, і што незалежна ад сытуацыі з паслом, Швайцарыя працягне падтрымліваць дэмакратычныя перамены ў Беларусі і узмацняць санкцыйны ціск, пакуль не спыняцца рэпрэсіі і ня будуць вызваленыя палітвязьні.

Таксама абмеркавалі магчымасьць афіцыйнага візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Жэнэву/Берн, і сустрэчы з кіраўніцтвам канфэдэрацыі.
571 views05:10
Адкрыць / каментаваць
2022-01-17 23:06:38 50-старонкавая справаздача адмысловай сьледчай групы сёньня была разасланая сябрам ICAO. У дакладзе даюцца факты і апісваецца храналёгія падзеяў вакол захопу самалёта Ryanair. Спадзяюся, даклад ляжа ў аснову больш грунтоўнага расьсьледаваньня, якое дапаможа ўзнавіць законнасьць, пакараць вінаватых, вызваліць Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу.

30 студзеня чальцы ICAO яго разгледзяць і прымуць рашэньне што да далейшых крокаў. Мы ж будзем дабівацца, каб голас беларусаў быў улічаны, каб справа была перададзеная ў Раду бясьпекі ААН і міжнародныя суды.

Сьвятлана ЦІханоўская ўлетку сустракалася з дырэктарам Ryanair, які перадаў дакумэнты унутранага расьсьледаваньня, якое выразна паказвае, што меў месца факт захопу самалёту, а значыць — дзяржаўнага тэрарызму. Таксама намі быў накіраваны зварот на адрас прэзыдэнта Рады ІКАО з заклікам правесьці дбайнае расьсьледаваньне.
957 views20:06
Адкрыць / каментаваць
2022-01-14 14:25:25
Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак сёньня заявіла:

"Сітуацыя ў Беларусі, нават калі ў апошнія дні яе асвятленне ў прэсе крыху паменшылася, ніколькі не палепшылася. У краіне амаль тысяча палітзняволеных, а гэта значыць – тысяча асабістых лёсаў: бацькі, маці, студэнты, якія не зрабілі нічога акрамя таго, што выказалі сваё меркаванне, вялі блог, выкладалі ва ўніверсітэце ці ў школе, у якіх ёсць дзеці, бацькі, сябры. Таму мы салідарныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і павінны зрабіць усё, каб у адносінах да палітзняволеных былі праведзены справядлівыя судовыя працэсы ці каб іх нарэшце выпусцілі на свабоду."
2.5K views11:25
Адкрыць / каментаваць