Get Mystery Box with random crypto!

Увесь сьвет салідарны зь Беларусьсю. Учора мы адзначалі паўтар | ВЯЧОРКА

Увесь сьвет салідарны зь Беларусьсю. Учора мы адзначалі паўтара году ад дня выбараў. Да акцыі далучыліся больш за 40 краінаў. Больш за трыста заяваў і твітаў ад міністраў, паслоў, вядомых палітыкаў і проста неабыякавых людзей.

Зранку міністар замежных справаў Латвіі выклаў фота, што ён падсьвяціў будынак міністэрства ў бел-чырвона-белыя колеры. Міхал Шчэрба разьмясьціў гіганцкія рэклямныя шчыты ў падтрымку Беларусі ў цэнтры Варшавы. Потым міністэрства Баўгарыі напісала, што яны таксама адтрымліваюць Беларусь. Міністарка замежных справаў Германіі Бербок дадала, што Нямеччына працягне і павялічыць падтрымку для незалежных беларускіх журналістаў.

А 15-й гадзіне ў офісе Сьвятланы Ціханоўскай сабраліся прадстаўнікі самых розных беларускіх СМІ і БАЖу. Гэта была шчырая размова, галоўная пытаньне: як падтрымаць журналістыку і журналістаў, асабліва тых, хто ў Беларусі.

Вечарам мы пабачылі шмат заяваў ад канадцаў, амэрыканцаў, эўрапейцаў. Да дня салідарнасьці далучыліся дзяржсакратар ЗША, прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Рабэрта Метсола, міністар замежных спраў Славакіі Іван Корчак… МЗСы Літвы, Нарвэгіі, Чэхіі, Баўгарыі, Францыі, Славаччыны, Нідэрляндаў, Вялікабрытаніі…

З заявай у падтрымку беларускіх журналістаў і блогераў выступіў афіцыйны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Пэтэр Стано, спецпасланьніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр, пасол Польшчы Артур Міхальскі, паслы Вялікабрытаніі, Літвы, Германіі, Францыі, Фінляндыі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі, Эстоніі, Люксэмбургу, і многія іншыя.

Акрамя гэтага, журналісцкія і праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Беларуская асацыяцыя журналістаў, "Рэпартэры бязь межаў", Міжнародны інстытут прэсы, Article19, IFEX, Dignity, Італьянская фэдэрацыя правоў чалавека, заклікалі аказваць дапамогу беларускім мэдыям. Да акцый таксама далучыліся Цэнтар беларускай салідарнасьці ў Варшаве і Беларускі моладзевы хаб у Польшчы.