Get Mystery Box with random crypto!

У Сьвятланы Ціханоўскай пачаліся сустрэчы на Мюнхенскай канфэр | ВЯЧОРКА

У Сьвятланы Ціханоўскай пачаліся сустрэчы на Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы. Яна ўжо сустрэлася з арганізатарам Борысам Руге, еўракамісаркай Ілвай Ёхансан. Сёньня будуць прэм'еры, міністры, тэхкампаніі.

Пра што яна гаворыць на розных сустрэчах:
— Лукашэнка гандлюе беларускім сувэрэнітэтам і незалежнасьцю. Ён страціў самастойнасьць, стаў ініцыятарам міжнароднага канфлікту, справакаваў міграцыйны крызіс. Ён стварае пагрозы і для беларусаў і для Эўропы. Ён можа паспрабаваць разьмясьціць у Беларусі ядзерную зброю, што прывядзе да эскаляцыі.
— Расейскія войскі павінны быць выведзеныя зь беларускай тэрыторыі без аніякіх умоваў. Іх знаходжаньне парушае беларускі сувэрэнітэт, пярэчыць канстытуцыйнаму нэйтралітэту.
— Усе дамовы і зьдзелкі, заключаныя Лукашэнкам пасьля 2020 будуць ануляваныя, бо ён ня мае законнай сілы нічога падпісваць. У тым ліку магчымыя дамовы з Расеяй пра базы, прызнаньне ЛНР/ДНР і г.д. Гэтаксама рэфэрэндум незаконны, не павінен быць прызнаны.
— Неабходна разглядзець санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, яго памагатых, дзяржаваў і бізнэсаў, якія рэжым падтрымліваюць. 6ы пакет і закрыць лазейкі.
— неабходная дапамога грамадзянскай супольнасьці, мэдыям, праваабаронцам, сем'ям рэпрэсаваным. Праграмы рэабілітацыі. Стыпэндыі для студэнтаў. Тэхналягічныя кампаніі павінны не супрацоўнічаць з рэжымам.
— неабходна шукаць магчымасьці для дыялёгу, які прывядзе да новых свабодных выбараў. Абавязковай перадумовай павінна быць вызваленьне ўсіх палітвязьняў, закрыцьцё ўсіх палітычных справаў.