Get Mystery Box with random crypto!

Я вельмі рады, што Натальля Хершэ ў бясьпецы. З блізкімі. Нязл | ВЯЧОРКА

Я вельмі рады, што Натальля Хершэ ў бясьпецы. З блізкімі. Нязломная. Адмовілася пісаць прашэньні, галадавала, не хацела браць удзел у гульнях па гандлі палітвязьнямі.

Яе выхад з турмы - гэта ня вынік заігрываньняў з Лукашэнкам, а у першую чаргу, гэта вынік дэманстрацыі сілы, ціску. Вынік санкцыяў. Ужо ў другую чаргу — гэта вынік швайцарскай дыпляматыі, часам непасьлядоўнай, але якая яшчэ дапаможа ў вызваленьні іншых

Вядома, я б не называў гэта "вызваленьнем" — замест турмы яна атрымала высылку, і разумею, што гэта адна з умоваў. Сымбалічна, што ў аэрапорт яе даставілі ў робе. Беларусь — вялікая турма.

Выхад Хершэ дае надзею, што ўсе закладнікі будуць вызваленыя, спадзяюся, неўзабаве. Трэба ўзмацняць ціск. І выкарыстоўваць усе даступныя інструмэнты.