Get Mystery Box with random crypto!

Учора ў Манрэалі амаль увесь дзень працягваліся дэбаты па спра | ВЯЧОРКА

Учора ў Манрэалі амаль увесь дзень працягваліся дэбаты па справаздачы ICAO. Бліжэй да вечара, генэральны сакратар арганізацыі прыняў рашэньне даць краінам-сябрам ICAO тры дні на тое, каб дапоўніць справаздачу фактамі, якіх не хапае ў справаздачы. Гаворка, як я разумею, пра паказаньні дыспэтчара Галегава, а таксама доказы датычнасьці канкрэтных асобаў да рашэньня пасадзіць самалёт.

Паводле сьведак, сваё бачаньне (сярод іншых) прадставілі Літва, Польшча і Ірляндыя (не сябры Рады ICAO, але як краіны, закранутыя інцыдэнтам), ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, і, вядома, дэлегацыя Лукашэнкі. Адзін з галоўных довадаў датычнасьці рэжыму — мела месца утойваньня фактаў Менскам, на што паказвае справаздача.

Напярэдадні ад імя беларусаў Сьвятлана Ціханоўская накіравала свой ліст прэзыдэнту і сябрам Рады ICAO, які быў таксама узяты да ведама і распаўсюджаны сярод удзельнікаў. Важным быў ліст і гендырэктара Ryanair, у якім ён назваў захоп самалёта актам авіяпірацтва. У інтэрнэце вы маглі бачыць толькі цытаты, а сам ліст вельмі рашучы і пераканаўчы. Пару дзён таму, Майкл О'Ліры і Ціханоўская размаўлялі па тэлефоне.

Ужо ёсьць рашэньне, што справаздача аб інцыдэнце будзе перададзена генэральнаму сакратару ААН Гутэрэшу. Да канца тыдня будзе таксама вядома, ці будзе перададзены кейс у Раду бясьпекі ААН, для гэтага трэба кансэнсус сярод сабраў Рады ICAO.