Get Mystery Box with random crypto!

Двухпартыйная рэзалюцыя сэнатаркі Шахін і сэнатара Вікера (або | ВЯЧОРКА

Двухпартыйная рэзалюцыя сэнатаркі Шахін і сэнатара Вікера (абое ўваходзяць у беларускую групу ў Сэнаце) у падтрымку беларускага дэмакратычнага руху учора вечарам аднагалосна была прынятая ў Сэнаце ЗША.

У ёй гаворыцца, што ЗША падтрымліваюць беларусаў у змаганьні за захаваньне дзяржаўнага сувэрэнітэту, дэмакратыю і новыя выбары. Заклікаюць да вызваленьня палітвязьняў (асабіста называюцца Ціханоўскі, Бабарыка, Калесьнікава, Лосік, журналісты Радыё Свабода).

Вітаюць увядзеньне скаардынаваных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі і заклікаюць адміністрацыю Байдэна скарыстаць усе палітычныя, эканамічныя і дыпляматычныя інструмэнты, каб падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі. А таксама паўтараюць, што ЗША не прызнаюць Лукашэнку абраным кіраўніком.