Get Mystery Box with random crypto!

75 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту з розных фракцыяў і краін | ВЯЧОРКА

75 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту з розных фракцыяў і краінаў апублікавалі адкрыты ліст у абарону беларускай незалежнасьці.

Яны зьвярнулі ўвагу на тое, што калі расейскія войскі застануцца ў Беларусі, гэта "варта разглядаць як акупацыю Беларусі". «Любое дыпляматычнае рашэньне па стрымліваньні магчымай агрэсіі Расеі супраць Украіны павінна уключаць незалежную і дэмакратычную будучыню Беларусі, а не адбывацца яе коштам», — падкрэсьлілі яны.