Get Mystery Box with random crypto!

Учора споўнілася 30 гадоў з дня ўсталяваньня дыпляматычных адн | ВЯЧОРКА

Учора споўнілася 30 гадоў з дня ўсталяваньня дыпляматычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Данія. З гэтай нагоды ў Вільні адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай і міністра замежных спраў Епэ Кофада.

На працягу многіх гадоў Данія падтрымлівала грамадзянскую супольнасьць Беларусі, СМІ, праваабарончыя і культурныя арганізацыі, студэнтаў. Данія не прызнала Лукашэнку, запусьціла міжнародную плятформу дакумэнтацыі злачынстваў Лукашэнкі, падтрымала санкцыі супраць рэжыму, і была моцным голасам у падтрымку Беларусі ў міжнародных арганізацыях.